Правілы банка ў дачыненні да выкарыстання асабістых дадзеных карыстальнікаў на карпаратыўным веб-сайце ААТ «Белаграпрамбанк»
ААТ «Белаграпрамбанк» (далей – банк) інфармуе, што дадзены сайт выкарыстоўвае файлы cookies для павышэння функцыянальнасці і зручнасці выкарыстання вэб-сайта belapb.by (далей – сайт).
Сookie уяўляе сабой тэкставы файл, захаваны ў браўзеры камп'ютара (мабільнага дадатку) карыстальніка сайта банка пры яго наведванні для адлюстравання здзейсненых ім дзеянняў. Браўзеры захоўваюць файлы cookies для таго, каб наш сайт мог запомніць інфармацыю аб вашым наведванні і мог выкарыстоўваць гэтую інфармацыю пры наступных вашых зваротах да яго. Файлы cookies дазваляюць захаваць перавагі карыстальніка, палепшыць карыстальніцкі досвед у будучыні, а таксама не ўносіць нанова ці выбіраць тыя ж параметры пры паўторным наведванні сайта.
Мэтай апрацоўкі cookies з'яўляецца забеспячэнне зручнасці карыстальнікаў сайта і павышэнне якасці яго функцыянавання.
На сайце Банка выкарыстоўваюцца асноўныя файлы cookies – гэта файлы, якія ўсталёўваюцца сайтам і староннія файлы cookies – гэта файлы, якія ўсталёўваюцца праграмнымі модулямі іншых распрацоўшчыкаў, з якімі ў Банка існуюць дагаворныя адносіны, у мэтах паляпшэння функцыянальнасці сайта.
Выкарыстоўваючы кантэнт ад іншых распрацоўшчыкаў вы прымаеце іх умовы, гэта распаўсюджваецца і на іх палітыку ў дачыненні да файлаў cookies, якую мы не кантралюем.
На сайце банка выкарыстоўваюцца сеансавыя і пастаянныя файлы cookies. Сеансавыя cookies захоўваюцца часова, пакуль карыстальнік не зачыніць браўзэр, пастаянныя файлы cookies захоўваюцца і пасля завяршэнні працы браўзэра, пакуль карыстальнік не забароніць іх захоўванне праз налады свайго браўзера.
На сайце банка выкарыстоўваюцца наступныя тыпы файлаў cookies:
- функцыянальныя – дазваляюць забяспечыць індывідуальны досвед выкарыстання сайта і ўсталёўваюцца ў адказ на дзеянні карыстальніка, дзякуючы ім захоўваюцца налады, якія выстаўляе карыстальнік падчас працы з сайтам;
- статыстычныя – дазваляюць захоўваць гісторыю наведванняў старонак сайта ў мэтах павышэння якасці яго функцыянавання, такія файлы збіраюць інфармацыю аб спосабе ўзаемадзеяння карыстальніка з сайтам, а таксама захоўваюць іншыя статыстычныя параметры, звязаныя з наведваннем сайта;
- тэхнічныя – дадзены тып файлаў cookies патрабуецца для забеспячэння функцыянавання сайта.
Пры працы з сайтам адбываецца аналіз дадзеных аб геалакацыі, даце і часу ажыццяўлення доступу да сайта, унікальным ідэнтыфікатары аўтарызаванага карыстальніка і яго лагіне.
На сайце банка ўсталявана CMS Bitrix.
Юрыдычны адрас: ТАА «1С-Бітрыкс»,
109544, г. Масква, б-р Энтузіястаў, д.2, 13 эт., пам.8-19
Наступныя файлы cookies збіраюцца праз CMS Bitrix:
PHPSESSID |
захоўвае інфармацыю аб унікальным ідэнтыфікатары сесіі карыстальніка сайта |
BITRIX_CONVERSION_CONTEXT_s1 |
захоўвае інфармацыю па канверсіі карыстальніка |
BX_USER_ID |
захоўвае інфармацыю аб унікальным ідэнтыфікатары неаўтарызаванага карыстальніка сайта |
Выкарыстоўваючы сайт банка, вы згаджаецеся з Палітыкай ТАА «1С-Бітрыкс» у дачыненні да файлаў cookies (https://www.bitrix24.ru/about/privacy.php).
На сайце ўсталявана версія чат-бота, распрацаваная ТАА «Ньюленд тэхналоджы».
Юрыдычны адрас: ТАА «НЬЮЛЭНД тэхналоджы»,
220212, г. Мінск, вул. Талбухіна, д.2, пам.2-5
У яго працы выкарыстоўваюцца наступныя файлы cookies:
webchat-webchat_main-uuid |
захоўвае ўнікальны ідэнтыфікатар карыстальніка |
io |
захоўвае ўнікальны ідэнтыфікатар сесіі |
Вы можаце кіраваць файламі cookies па сваім меркаванні.
Вы можаце наладзіць браўзэр, які выкарыстоўваецца вамі, такім чынам, каб файлы cookies не размяшчаліся на вашай прыладзе. Вам трэба ўлічыць, што ў гэтым выпадку некаторыя функцыі сайта могуць працаваць некарэктна.
Для больш дэталёвага кантролю над файламі cookies, рэкамендуем скарыстацца інструкцыяй, прапанаванай распрацоўшчыкамі вашага браўзера.
У выпадку прыняцця рашэння аб адмове ад выкарыстання файлаў cookies, прапануем адключыць файлы cookies у наладах свайго браўзера.
Ніжэй прыведзены спасылкі на інструкцыі па кіраванні cookies у найболей папулярных браўзерах:
Mozilla FireFox - https://support.mozilla.org/ru/kb/vklyuchenie-i-otklyuchenie-kukov-ispolzuemyh-veb-s
Google Chrome - https://support.google.com/chrome/answer/95647?co=GENIE.Platform%3DDesktop&hl=ru
Apple Safari - https://support.apple.com/ru-ru/guide/safari/sfri11471/mac
Нагадваем, што адключэнне cookies можа прывесці да некарэктнай працы асобных модуляў сайта.
Дадатковая інфармацыя
У файлах cookies, якія выкарыстоўваюцца сайтам, не ўтрымліваецца ніякіх звестак адносна пэўных персанальных дадзеных карыстальніка.
Банк не перадае файлы cookies трэцім асобам і не выкарыстоўвае іх для ідэнтыфікацыі суб'ектаў персанальных дадзеных.
Працягваючы выкарыстоўваць сайт belapb.by, вы даяце згоду ААТ "Белаграпрамбанк" на аўтаматызаваную апрацоўку вашых дадзеных. У выпадку адмовы ад апрацоўкі дадзеных вам неабходна адключыць файлы cookies у наладах браўзера ці спыніць выкарыстанне сайта.
Па ўсіх узніклых пытаннях у дачыненні да гэтых правілаў вы можаце накіраваць свой зварот па адрасе: info@belapb.by.
Змяненні ў правілах
Гэтыя правілы могуць быць зменены банкам у аднабаковым парадку шляхам размяшчэння іх новай рэдакцыі ў сетцы Інтэрнэт па адрасе: https://www2.belapb.by/by/about/finansovaya-bezopasnost/.