Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Інтэрнэт-банкінг 136 патэлефануй у свой банк
Час працы Кантакт-цэнтра банка
  • Пн
  • Аў
  • Ср
  • Чц
  • Пт
  • Сб
  • Нд
                                       8:00 - 20:00
Дадатковыя нумары:

ААТ "Белаграпрамбанк" актыўна ўзаемадзейнічае з банкамі-контрагентамі ў сферы прыцягнення і размяшчэння свабодных грашовых сродкаў з выкарыстаннем для гэтых мэт наступных фінансавых інструментаў:

Аперацыі на грашова-крэдытным рынку

ААТ "Белаграпрамбанк" ажыццяўляе аперацыі па прадастаўленні/прыцягненні міжбанкаўскіх крэдытаў (дэпазітаў) зыходзячы з наступных прынцыпаў:

  • справядлівай канкурэнцыі на міжбанкаўскім рынку;
  • належнага выканання сваіх абавязацельстваў перад банкамі-контрагентамі.

Аперацыі па прадастаўленні/прыцягненні міжбанкаўскіх крэдытаў (дэпазітаў) ажыццяўляюцца ААТ "Белаграпрамбанк" на падставе Генеральных пагадненняў (дагавораў), заключаных банкам з банкамі-контрагентамі. У выпадку адсутнасці Генеральных пагадненняў (дагавораў) - на падставе міжбанкаўскіх крэдытных (дэпазітных) дагавораў.

Асноўнымі валютамі аперацый прадастаўлення/прыцягнення міжбанкаўскіх крэдытаў (дэпазітаў) у ААТ "Белаграпрамбанк" з'яўляюцца:

  • долары ЗША (USD);
  • ЕЎРА (EUR);
  • расійскія рублі (RUB);
  • беларускія рублі (BYN).

Стаўкі і тэрміны па аперацыях прадастаўлення/прыцягнення міжбанкаўскіх крэдытаў (дэпазітаў) узгадняюцца з дылерамі ААТ "Белаграпрамбанк" па сістэмах Reuters Dealing ці Bloomberg (код у сістэме – BAGR) або па тэлефонах:

+375 (17) 218 58 20;

+375 (17) 218 58 26.

Індыкатыўныя стаўкі размяшчаюцца на старонцы банка ў сістэмах інфармацыйных агенцтваў Reuters і Bloomberg (BAGR)

Аперацыі на рынку FOREX

ААТ "Белаграпрамбанк" актыўна праводзіць аперацыі на рынку FOREX у межах вызначаных лімітаў на банкі-контрагенты. У выпадку адсутнасці лімітаў на правядзенне актыўных аперацый ААТ "Белаграпрамбанк" прапануе праводзіць валютна-абменныя аперацыі на ўмовах split-value або intra-day prepayment.

Аперацыі з банкамі-контрагентамі на рынку FOREX ажыццяўляюцца ААТ "Белаграпрамбанк" на падставе Генеральных пагадненняў (дагавораў). У выпадку адсутнасці Генеральных пагадненняў (дагавораў) - на падставе асобных дагавораў на правядзенне канкрэтнай аперацыі.

Каціроўкі і тэрміны па аперацыях на рынку FOREX узгадняюцца з дылерамі ААТ "Белаграпрамбанк" па сістэмах Reuters Dealing або Bloomberg (код у сістэме – BAGR) ці па тэлефонах:

+375 (17) 218 58 24;

+375 (17) 229 61 15.

Індыкатыўныя курсы размяшчаюцца на старонцы банка ў сістэмах інфармацыйных агенцтваў Reuters і Bloomberg (BAGR).

Аперацыі з дзяржаўнымі каштоўнымі паперамі

На карысць сваіх дзелавых партнёраў ААТ "Белаграпрамбанк" аказвае наступныя паслугі:

  • набыццё дзяржаўных кароткатэрміновых (ДКА) і доўгатэрміновых аблігацый (ДДА) Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, а таксама кароткатэрміновых аблігацый Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (КА НБ) на аўкцыёнах (даразмяшчэннях);
  • набыццё і продаж ДКА, ДДА, КА НБ на другасным рынку ў выглядзе здзелак куплі-продажу (да пагашэння) і РЭПО;
  • шырокі спектр кансультацый па пытаннях функцыянавання рынку дзяржаўных каштоўных папер.

Для працы з дзяржаўнымі каштоўнымі паперамі неабходна:

  • заключыць дагавор камісіі на брокерскае абслугоўванне;
  • адкрыць рахунак "дэпо" (пры яго адсутнасці) у любым упаўнаважаным дэпазітарыі. Мы прапануем адкрыць рахунак "дэпо" ў дэпазітарыі ААТ "Белаграпрамбанк";
  • запоўніць анкету кліента па ўстаноўленай форме для прысваення кліенту ўнікальнага рэгістрацыйнага кода ў гандлёвай сістэме ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа".

Больш падрабязную інфармацыю пра аперацыі з дзяржаўнымі каштоўнымі паперамі можна атрымаць па тэлефоне: (017) 229 63 26.

Мы выкарыстоўваем Cookie

Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

Наладзіць