Аблігацыі Банка
ААТ «Белаграпрамбанк» прапануе атрымаць дадатковы даход, размясціўшы часова свабодныя грашовыя сродкі ў імянныя аблігацыі, якія ў цяперашні час з'яўляюцца адным з найбольш прывабных фінансавых інструментаў на рынку каштоўных папер.
Уладальнікамі аблігацый могуць быць юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі ў адпаведнасці з умовамі, вызначанымі ў рашэнні аб выпуску, праспекце эмісіі аблігацый.
ААТ «Белаграпрамбанк» выпускае:
- Аблігацыі, забяспечаныя абавязацельствамі па вяртанні асноўнай сумы доўгу і выплаце працэнтаў па прадастаўленых банкам крэдытах на будаўніцтва, рэканструкцыю або набыццё жылля пад заклад нерухомасці;
- Аблігацыі без забеспячэння, якія выпускаюцца ў адпаведнасці з падпунктам 1.8 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 красавіка 2006 г. №277 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання рынку каштоўных папер";
- Біржавыя аблігацыі.
Перавагі дадзенага фінансавага інструмента:
- оадсутнасць падаткаабкладання даходаў, атрыманых па аблігацыях. У адпаведнасці з Асаблівай часткай Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь даходы, атрыманыя ад рэалізацыі і пагашэння аблігацый, уключаючы працэнтны даход, падаткам не абкладаюцца.
- высокая даходнасць. З улікам ільготнага падаткаабкладання даходнасць інвестыцый у аблігацыі перавышае даходнасць дэпазітаў;
- рэгулярная выплата працэнтнага даходу. Выплата даходу па аблігацыях з працэнтным даходам ажыццяўляецца ў даты, вызначаныя рашэннем аб выпуску, праспектам эмісіі аблігацый;
- разнастайныя тэрміны размяшчэння свабодных грашовых сродкаў у аблігацыі банка (ад 6 месяцаў да 5 гадоў);
- аблігацыі банка ўключаны ў ламбардны спіс каштоўных папер, якія прымаюцца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь у якасці забеспячэння ламбардных і іншых крэдытаў;
- свабодны абарот аблігацый на другасным рынку праз гандлёвую сістэму ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа";
- магчымасць продажу аблігацый банку да даты пачатку іх пагашэння. Магчымасць уладальнікаў аблігацый прадаць аблігацыі банку да даты пачатку іх пагашэння ў парадку, прадугледжаным рашэннем аб выпуску, праспектам эмісіі аблігацый;
- высокая надзейнасць аблігацый;
- магчымасць арганізацыі выпуску аблігацый для юрыдычных асоб на індывідуальных умовах.
Асноўныя ўмовы выпуску, абароту і пагашэння
Аблігацыі, эмітаваныя ў адпаведнасці з падпунктам 1.8 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.04.2006 № 277 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання рынку каштоўных папер" (у памеры нарматыўнага капіталу) | ||
---|---|---|
№ п/п | Найменне параметра | Выпуск 237 |
1 | Від аблігацый | працэнтныя з выплатай працэнтнага даходу, імянныя, неканвертуемыя, у бездакументарнай форме |
2 | Спосаб размяшчэння | адкрыты продаж шляхам размяшчэння на неарганізаваным рынку |
3 | Валюта выпуску | беларускі рубель |
4 | Аб'ём выпуску, бел. руб. | 40 млн. |
5 | Намінальны кошт аблігацый, бел. руб. | 100 |
6 | Колькасць аблігацый, шт. | 400 000 |
7 | Тэрмін размяшчэння | 4 гады (20.04.2020 - 19.04.2024) |
8 | Тэрмін абароту | 3 642 каляндарныя дні (20.04.2020 - 10.04.2030) |
9 | Стаўка працэнтнага даходу, % гадавых | 0,1 % |
10 | Дата пачатку пагашэння | 10.04.2030 |
11 | Выплата даходу | штоквартальна: 10-га ліпеня, кастрычніка, студзеня, красавіка |
12 | Магчымасць набыцця банкам аблігацый да даты пачатку пагашэння | набыццё банкам у абавязковым парадку на ўмовах, вызначаных п.13 |
13 | Абавязак па набыцці банкам аблігацый да даты пачатку пагашэння | у даты выплаты даходу (за выключэннем 10.04.2030); - у іншыя тэрміны |
14 | Магчымасць датэрміновага пагашэння | па ініцыятыве банка на падставе адпаведнага рашэння Наглядальнага савета банка |
Аблігацыі, эмітаваныя ў адпаведнасці з падпунктам 1.8 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.04.2006 № 277 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання рынку каштоўных папер" (у памеры нарматыўнага капіталу) | |||
---|---|---|---|
№ п/п | Найменне параметра | Выпуск 236 | |
1 | Від аблігацый | працэнтныя з выплатай працэнтнага даходу, імянныя, неканвертуемыя, у бездакументарнай форме | |
2 | Спосаб размяшчэння | адкрыты продаж шляхам размяшчэння на неарганізаваным рынку | |
3 | Валюта выпуску | беларускі рубель | |
4 | Аб'ём выпуску, бел. руб. | 100 млн. | |
5 | Намінальны кошт аблігацый, бел. руб. | 100 | |
6 | Колькасць аблігацый, шт. | 1 000 000 | |
7 | Тэрмін размяшчэння | 4 гады 11 мес. (06.07.2020 - 05.06.2025) | |
8 | Тэрмін абароту | 1825 каляндарных дзён (06.07.2020 – 05.07.2025) | |
9 | Стаўка працэнтнага даходу, % гадавых | СР* (з 06.07.2020 па 05.07.2021); СР*+1,5 п.п. (з 06.07.2021 па 05.07.2022), на кожныя наступныя чатыры перыяды налічэння даходу, г.зн. на кожны наступны год – вызначаецца Праўленнем банка | |
10 | Дата пачатку пагашэння | 05.07.2025 | |
11 | Выплата даходу | штоквартальна: 5-га кастрычніка, студзеня, красавіка, ліпеня | |
12 | Магчымасць набыцця банкам аблігацый да даты пачатку пагашэння | - у даты выплаты даходу (за выключэннем 05.07.2025); - у іншыя тэрміны на ўмовах, зацверджаных упаўнаважаным органам або ўпаўнаважанай асобай банка; - па патрабаванні банка | |
13 | Абавязак па набыцці банкам аблігацый да даты пачатку пагашэння | 05.07.2021, 05.07.2022, 05.07.2023, 05.07.2024 па патрабаванні ўладальнікаў аблігацый у выпадку, калі памер даходу па аблігацыях, вызначаны банкам на наступныя чатыры перыяды налічэння даходу, г.зн. на год, ніжэйшы за велічыню даходу, дзейнага ў апошнім бягучым працэнтным перыядзе | |
14 | Магчымасць датэрміновага пагашэння | па ініцыятыве банка на падставе адпаведнага рашэння Наглядальнага савета банка |
У адпаведнасці з эмісійнымі дакументамі аблігацый банка 236-га выпуску Праўленнем банка 13.05.2021 прынята рашэнне аб вызначэнні памеру даходу на пяты, шосты, сёмы і восьмы перыяды налічэння працэнтнага даходу на ўзроўні СР (з улікам яе змянення) + 1,5 п.п.
Аблігацыі, эмітаваныя ў адпаведнасці з падпунктам 1.8 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.04.2006 № 277 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання рынку каштоўных папер" (у памеры нарматыўнага капіталу) | ||
---|---|---|
№ п/п | Найменне параметра | Выпуск 235 |
1 | Від аблігацый | працэнтныя з выплатай працэнтнага даходу, імянныя, неканвертуемыя, у бездакументарнай форме |
2 | Спосаб размяшчэння | адкрыты продаж шляхам размяшчэння на неарганізаваным рынку |
3 | Валюта выпуску | беларускі рубель |
4 | Аб'ём выпуску, бел. руб. | 100 000 000 |
5 | Намінальны кошт аблігацый, бел. руб. | 100 |
6 | Колькасць аблігацый, шт. | 1 000 000 |
7 | Тэрмін размяшчэння | 4 гады 11 мес. (22.06.2020 – 21.05.2025) |
8 | Тэрмін абароту | 1 824 каляндарныя дні (22.06.2020 – 20.06.2025) |
9 | Стаўка працэнтнага даходу, % гадавых | СР*+0,9 п.п. (з 22.06.2020 па 20.12.2020); СР*+9,25 п.п. (з 21.12.2020 па 20.06.2021); СР*+7 п.п. (з 21.06.2021 па 20.12.2021), на кожныя наступныя два перыяды налічэння даходу, г.зн. на кожныя наступныя паўгода - вызначаецца Праўленнем банка |
10 | Дата пачатку пагашэння | 20.06.2025 |
11 | Выплата даходу | штоквартальна: 20-га верасня, снежня, сакавіка, чэрвеня |
12 | Магчымасць набыцця банкам аблігацый да даты пачатку пагашэння | - у даты выплаты даходу (за выключэннем 20.06.2020); - у іншыя тэрміны на ўмовах, зацверджаных упаўнаважаным органам або ўпаўнаважанай асобай; - па патрабаванні банка |
13 | Абавязак па набыцці банкам аблігацый да даты пачатку пагашэння | 20.12.2020, 20.06.2021, 20.12.2021, 20.06.2022, 20.12.2022, 20.06.2023, 20.12.2023, 20.06.2024, 20.12.2024 па патрабаванні ўладальнікаў аблігацый у выпадку, калі памер даходу па аблігацыях, вызначаны банкам на наступныя два перыяды налічэння даходу, г.зн. на паўгода, ніжэйшы за велічыню даходу, дзейнага ў апошнім бягучым працэнтным перыядзе |
14 | Магчымасць датэрміновага пагашэння | па ініцыятыве банка на падставе адпаведнага рашэння Наглядальнага савета банка |
У адпаведнасці з эмісійнымі дакументамі аблігацый банка 235-га выпуску Праўленнем банка 03.11.2020 прынята рашэнне аб вызначэнні памеру даходу на трэці і чацвёрты перыяды налічэння працэнтнага даходу на ўзроўні СР (з улікам яе змянення) + 9,25 п.п.
У адпаведнасці з эмісійнымі дакументамі аблігацый банка 235-га выпуску Праўленнем банка 13.05.2021 прынята рашэнне аб вызначэнні памеру даходу на пяты і шосты перыяды налічэння працэнтнага даходу на ўзроўні СР (з улікам яе змянення) + 7 п.п.
Аблігацыі, эмітаваныя ў адпаведнасці з падпунктам 1.8 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.04.2006 № 277 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання рынку каштоўных папер" (у памеры нарматыўнага капіталу) | |||
---|---|---|---|
№ п/п | Найменне параметра | Выпуск 235 | Выпуск 234 |
1 | Від аблігацый | Працэнтныя з выплатай працэнтнага даходу, імянныя, неканвертуемыя, у бездакументарнай форме | |
2 | Уладальнік аблігацый | Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі | |
3 | Валюта выпуску | беларускі рубель | |
4 | Аб'ём выпуску, бел. руб. | 150 млн. | 300 млн. |
5 | Намінальны кошт аблігацый, бел. руб. | 100 | 100 |
6 | Колькасць аблігацый, шт. | 1 500 000 штук | 3 000 000 штук |
7 | Спосаб размяшчэння | адкрыты продаж шляхам размяшчэння на неарганізаваным рынку | |
8 | Перыяд размяшчэння | 1 797 каляндарных дзён (27.05.2019 - 26.04.2024) | |
9 | Тэрмін абароту | 1827 каляндарных дзён (27.05.2019 - 27.05.2024) | 1 825 каляндарных дзён (27.05.2019 - 25.05.2024) |
10 | Дата пагашэння | 27.05.2024 | 25.05.2024 |
11 | Даходнасць, % гадавых | 1% | СР*+0,5 п.п. (з 28.05.2019 па 25.05.2020), СР*+0,5 п.п. (з 26.05.2020 па 25.05.2021), СР*+4,75 п.п. (з 26.05.2021 па 25.05.2022) на кожныя наступныя чатыры перыяды налічэння даходу (г.зн. на кожны наступны год) – вызначаецца Праўленнем банка |
12 | Выплата даходу | 10.08.2019, 10.11.2019, 10.02.2020, 10.05.2020, 10.08.2020, 10.11.2020, 10.02.2021, 10.05.2021, 10.08.2021, 10.11.2021, 10.02.2022, 10.05.2022, 10.08.2022, 10.11.2022, 10.02.2023, 10.05.2023, 10.08.2023, 10.11.2023, 10.02.2024, 10.05.2024, 27.05.2024 | 25.08.2019, 25.11.2019, 25.02.2020, 25.05.2020, 25.08.2020, 25.11.2020, 25.02.2021, 25.05.2021, 25.08.2021, 25.11.2021, 25.02.2022, 25.05.2022, 25.08.2022, 25.11.2022, 25.02.2023, 25.05.2023, 25.08.2023, 25.11.2023, 25.02.2024, 25.05.2024 |
13 | Магчымасць набыцця банкам аблігацый да даты пачатку іх пагашэння | - у даты выплаты даходу (за выключэннем 27.05.2024); - у іншыя тэрміны на ўмовах, зацверджаных упаўнаважаным органам або ўпаўнаважанай асобай банка; - па патрабаванні банка | - у даты выплаты даходу (за выключэннем 25.05.2024); - у іншыя тэрміны на ўмовах, зацверджаных упаўнаважаным органам або ўпаўнаважанай асобай банка; - па патрабаванні банка |
14 | Магчымасць датэрміновага пагашэння | па ініцыятыве ААТ "Белаграпрамбанк" на падставе адпаведнага рашэння Наглядальнага савета банка |
У адпаведнасці з эмісійнымі дакументамі аблігацый банка 234-га выпуску Праўленнем банка 26.02.2020 прынята рашэнне аб вызначэнні памеру даходу на пяты, шосты, сёмы і восьмы перыяды налічэння працэнтнага даходу на ўзроўні СР (з улікам яе змянення) + 0,5 п.п.
У адпаведнасці з эмісійнымі дакументамі аблігацый банка 234-га выпуску Праўленнем банка 20.04.2021 прынята рашэнне аб вызначэнні памеру даходу на дзявяты, дзясяты, адзінаццаты і дванаццаты перыяды налічэння працэнтнага даходу на ўзроўні СР (з улікам яе змянення) + 4,75 п.п
* СР - стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь