Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Раскрыццё інфармацыі

    У адпаведнасці з Інструкцыяй аб раскрыцці інфармацыі пра дзейнасць банка, нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі, банкаўскай групы і банкаўскага холдынгу, зацверджанай пастановай Кіравання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 11.01.2013 № 19 (далей - Інструкцыя), ААТ "Белаграпрамбанк" прадстаўляе Вашай увазе наступную інфармацыю:

    1. найменне, месцазнаходжанне, дзяржаўная рэгістрацыя банка (рэгістрацыйны нумар у Адзіным дзяржаўным рэестры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, дата прыняцця рашэнняў пра дзяржаўную рэгістрацыю банка), ліцэнзійныя паўнамоцтвы банка на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці (нумар і дата выдачы ліцэнзіі на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці, пералік банкаўскіх аперацый, пазначаных у ёй), інфармацыя пра прыпыненне, аднаўленне дзеяння або пра адкліканне Нацыянальным банкам ліцэнзіі на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці, у тым ліку ў частцы ажыццяўлення асобных банкаўскіх аперацый, поўны тэкст статута банка, памер статутнага фонду и даведкавыя тэлефоны;

    2. звесткі пра ажыццяўленне банкаўскіх аперацый і іншыя паслугі, у тым ліку пра ўмовы заключэння і ажыццяўлення пагадненняў, памер узнагароды (платы) за іх ажыццяўленне, парадак ажыццяўлення разлікаў і іншыя звесткі;

    3. звесткі пра арганізацыйную структуру банка ў разрэзе рэгіёнаў  (вобласці і горад Мінск): найменне, месцазнаходжанне, рэжым працы і даведкавыя тэлефоны цэнтраў банкаўскіх паслуг, аддаленых працоўных месцаў і прадстаўніцтваў.

    4. склад (старшыня, незалежныя дырэктары, прадстаўнікі дзяржаў у органах кіравання банка, іншыя чальцы) савета дырэктараў (наглядальнага савета) банка: прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць), месца асноўнай працы, кваліфікацыя і прафесійны вопыт, чалецтва (кіраўніцтва) у камітэтах, створаных саветам дырэктараў (наглядальным саветам) банка;

    5. аб праўленні банка, парадак (графік) прыёму наведвальнікаў;

    6. склад банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынга, у якую(і) уваходзіць банк:найменне юрыдычных асоб, структура ўзаемнага ўдзелу ўдзельнікаў банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынга, у тым ліку доля ўдзелу, найменне, месцазнаходжанне і адрас інтэрнет-сайта яе (яго) галаўной арганізацыі

    7. значэнні паказчыкаў, што характарызуюць выкананне банкам наступных нарматываў бяспечнага функцыянавання, усталяваных Нацыянальным банкам

    8. памер фактычна створаных і патрабуемых спецыяльных рэзерваў на пакрыццё магчымых убыткаў па актывах і аперацыях, не адлюстраваных на балансе на 1-ю дату месяца;

    9. звесткі пра структуру ўласнасці банка:акцыянеры і іншыя бенефіцыярныя ўласнікі банка, якія валодаюць пяццю і болей працэнтамі акцый банка: найменне і краіна месцазнаходжання (у адносінах арганізацыі), прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) і краіна пражывання (у адносінах фізічнай асобы);

    10. у поўным аб'ёме гадавая справаздачнасць і справаздачнасць пра дзейнасць банка, складзеныя ў адпаведнасці з НСФС, за выключэннем звестак, якія складаюць банкаўскую, камерцыйную ці іншую таямніцу банка, якая ахоўваецца законам, а таксама аўдытарскае заключэнне, што пацвярджае дакладнасць гадавой справаздачнасці;

    11. у поўным аб'ёме гадавая кансалідаваная справаздачнасць банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынга, складзеная ў адпаведнасці з МСФС, разам з аўдытарскім заключэннем, якое пацвярджае яе дакладнасць, а таксама кансалідаваная справаздачнасць, складзеная ў адпаведнасці з МСФС, у аб'ёме, вызначаным адпаведным лакальным нарматыўным прававым актам, зацверджаным галаўной арганізацыяй банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынга ў адпаведнасці з заканадаўствам, калі галаўной арганізацыяй банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынга прынята рашэнне пра скаданне кансалідаванай справаздачнасці ў адпаведнасці з МСФС;

    12. бізнес-план (стратэгічны план развіцця або іншы аналагічны дакумент) банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынга і справаздача пра працэс яго рэалізацыі на 1 студзеня года, наступнага за справаздачным, у аб'ёме, які забяспечвае канфідэнцыйнасць інфармацыі, што ўтрымлівае банкаўскую, камерцыйную і іншую таямніцу, якая ахоўваецца законам, - у форме прэзентацыі або іншай зручнай для ўспрыняцця форме;

    13. апісанне сістэмы кіравання рызыкамі і сістэмы ўнутранага кантроля ў аб'ёме, які забяспечвае канфідэнцыйнасць інфармацыі, што ўтрымлівае банкаўскую, камерцыйную і іншую таямніцу, якая ахоўваецца законам;

    14. прынцыпы і стандарты прафесійнай этыкі;

    15. палітыка банка ў дачыненні раскрыцця інфармацыі, вызначаная лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі банка;

    16. апісанне палітыкі па выключэнні канфлікту інтарэсаў і ўмоў яго ўзнікнення;

    17. апісанне палітыкі інфармавання ў ААТ "Белаграпрамбанк" і банкаўскім холдынгу;

    18. прэс-рэлізы, паведамленні, што ўтрымліваюць значную інфармацыю пра змены ў дзейнасці, арганізацыйнай структуры, структуры ўласнасці і стане банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынга;

    19. значэнні паказчыкаў, якія характарызуюць выкананне банкаўскай групай і (або) банкаўскім холдынгам нарматываў бяспечнага функцыянавання, устаноўленых Нацыянальным банкам (штоквартальна);

    20. кодэкс карпаратыўнага кіравання ААТ "Белаграпрамбанк";

    21. апісанне палітыкі па ўзнагароджаннях кіраўнікоў і работнікаў ААТ "Белаграпрамбанк"

    22. палітыка карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці ААТ "Белаграпрамбанк".

    23. ацаніць якасць работы дзяржарганізацый, якія аказваюць паслугі насельніцтву, можна на Партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Палітыкай у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць