Дакументарныя аперацыі
Сёння ААТ "Белаграпрамбанк" пазіцыянуе сябе як адну з найбольш актыўных крэдытна-фінансавых устаноў Рэспублікі Беларусь у сферы дакументарнага бізнесу. Банк увесь час павялічвае пералік паслуг для рэалізацыі праектаў кліентаў і банкаў-партнёраў. Для мінімізацыі магчымых рызык пры ажыццяўленні знешнегандлёвых здзелак кліентаў ААТ "Белаграпрамбанк" актыўна выкарыстоўваюцца розныя схемы з выкарыстаннем дакументарных аперацый.
Наяўнасць у ААТ "Белаграпрамбанк" значнага вопыту ў сферы дакументарнага бізнесу і рэпутацыі надзейнага партнёра на міжнародным рынку дазваляе прапаноўваць фінансавым інстытутам наступныя паслугі:
- авізаванне акрэдытываў і банкаўскіх гарантый;
- выпуск акрэдытываў па даручэнні банкаў-партнёраў з размяшчэннем пакрыцця ў ААТ "Белаграпрамбанк";
- пацвярджэнне акрэдытываў у рамках непакрытых лімітаў, усталяваных на банкі-партнёры, або з размяшчэннем пакрыцця ў ААТ "Белаграпрамбанк";
- афармленне і выдача гарантый па даручэнні іншых банкаў;
- іншыя дакументарныя аперацыі па даручэннях банкаў-партнёраў.
Назапашаны вопыт, высокая ступень даверу з боку партнёраў ААТ "Белаграпрамбанк", шырока развітая карэспандэнцкая сетка, магчымасць рэалізоўваць знешнегандлёвыя здзелкі кліентаў з вядучымі банкамі свету, персанальны менеджмент здзелак, магчымасць рэалізацыі праектаў ва ўмовах дэфіцыту свабодных лімітаў на ваш банк дазваляюць хутка і якасна ажыццяўляць дакументарныя аперацыі вашага банка праз ААТ "Белаграпрамбанк" як на ўнутраным, так і на міжнародным рынку.
Зборнік платы (узнагароджанняў) за аперацыі, якія ажыццяўляюцца ААТ "Белаграпрамбанк"