Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт кліент
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Прымайце аплату тавараў і паслуг карткамі ў сваёй краме або на сайце.

    Перавагі эквайрынгу ў ААТ «Белаграпрамбанк»:

    • без патрабаванняў да абароту
    • гнуткая тарыфная палітыка
    • магчымасць інтэграцыі практычна з любым касавым рашэннем
    • сучаснае і надзейнае абсталяванне
    • прыём бескантактнай тэхналогіі аплаты
    • бясплатная справаздачнасць на e-mail за любы перыяд
    • усяго 2 дакументы для падключэння эквайрынгу

    Як хутка вы зможаце атрымаць плацяжы?

    01
    Апрацоўка заяўкі
    да 3 працоўных дзён
    02
    Усталёўка і налады
    да 10 працоўных дзён
    03
    Прыём плацяжоў
    і ўсё гатова!

    Працуем з асноўнымі плацежнымі сістэмамі

    Заяўка на паслугі эквайрынгу

    Запоўніце форму або патэлефануйце нашаму спецыялісту і атрымайце адказы на пытанні, якія дапамогуць вам зрабіць правільны выбар.

    CAPTCHA

    Дадатковая інфармацыя

    У адпаведнасці з патрабаваннямі міжнароднай плацежнай сістэмы MasterCard Worldwide з 01.01.2017 усё наноў рэгіструемае тэрмінальнае абсталяванне, якое ўсталёўваецца ў арганізацыях гандлю (сэрвісу) (далей – АГС), павінна забяспечыць магчымасць правядзення бескантактных плацяжоў. Пры гэтым з 01.01.2021 падтрымліваць дадзеную функцыянальнасць павінна ўсё тэрмінальнае абсталяванне, усталяванае ў АГС.

    Эквайрынг – гэта спосаб прыёму аплаты за тавары і паслугі пры дапамозе банкаўскіх плацежных картак, калі сродкі паступаюць на ваш разліковы рахунак, без патрэбы прыёму наяўных грошай.

    Навошта патрэбны эквайрынг?

    Каб забяспечыць рост выручкі. Сярэдні чэк пры аплаце карткай вышэй, чым пры аплаце наяўнымі, паколькі пакупнікам псіхалагічна лягчэй развітвацца з грашыма, калі яны іх фізічна не бачаць. Адпаведна пры аплаце карткай кліенты расходуюць больш сродкаў і робяць пакупкі часцей.

    Каб паскорыць плацяжы і выключыць памылкі ў разліках. Працягласць ажыццяўлення аплаты па банкаўскіх плацежных картках не перавышае 4-6 секунд (у выпадку выкарыстання бескантактнай карткі). Пры выкарыстанні наяўных аперацыя значна даўжэйшая па часе з-за неабходнасці пераліку сродкаў. Акрамя таго, пры аплаце карткай верагоднасць узнікнення памылак пры правядзенні разлікаў практычна выключана, у адрозненне ад плацяжоў наяўнымі.

    Каб павысіць вашу канкурэнтаздольнасць. Адсутнасць магчымасці аплаты карткай рэзка зніжае прывабнасць гандлёвай кропкі, таму што такі сэрвіс нязручны для большасці кліентаў у параўнанні з аплатай карткай.

    Каб вашым кліентам не давялося шукаць найбліжэйшы абменны пункт. Плацяжы па картках прымаюцца ў любой валюце, незалежна ад віду карткі. Кліенты абавязкова ацэняць гэта.

    Каб забяспечыць выкананне патрабаванняў заканадаўства. Пастановай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2011 г. № 924/16 вызначаны пералік гандлёвых кропак, якія падлягаюць абавязковаму аснашчэнню плацежнымі тэрміналамі.

    Акрамя таго, выпіскі па аперацыях з карткамі дасылаюцца на ваш e-mail штодзённа. Грошы пералічваюцца на разліковы рахунак, адкрыты ў любым банку Рэспублікі Беларусь. 

    Больш падрабязную інфармацыю пра паслугу можна атрымаць, аформіўшы анлайн-заяўку.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Палітыкай у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць