Аблігацыі Міністэрства фінансаў
Паважаныя кліенты!
ААТ «Белаграпрамбанк» паведамляе пра прысваенне з 14.09.2026 па 19.01.2027 афіцыйнага статусу маркет-мейкера па кароткатэрміновых дзяржаўных аблігацыях 412 выпуску.
Інфармацыя аб дзяржаўных аблігацыях 412 выпуску (ДКА 412):
| найменне эмітэнта | Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь |
| нумар выпуску | 412 |
| дата пачатку размяшчэння | 17.07.2026 |
| колькасць каштоўных папер | 50 000 (Пяцьдзесят тысяч) штук |
| аб'ём выпуску каштоўных папер | 50 000 000,00 (Пяцьдзесят мільёнаў беларускіх рублёў 00 капеек) |
| намінальны кошт | 1000,00 (Адна тысяча беларускіх рублёў 00 капеек) |
| дата пагашэння | 25 студзеня 2027 года |
| стаўка працэнтнага даходу | стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь |
| выплата працэнтнага даходу | у дату пагашэння |
Для набыцця / продажу ДКА 412 у гандлёвай сістэме біржы кліенту неабходна:
- заключыць (пры яго адсутнасці) дагавор на аказанне брокерскіх паслуг ;
- адкрыць (пры яго адсутнасці) рахунак «дэпо» ў дэпазітарыі для ўліку аблігацый (захоўванне ДКА 412 на рахунку «дэпо», адкрытым у дэпазітарыі банка, ажыццяўляецца без спагнання платы);
- падаць брокеру даручэнне на здзяйсненне здзелак;
- у выпадку заключэння здзелак аплаціць узнагароду брокеру і пакрыць зборы біржы па выніках таргоў.
Больш падрабязную інфармацыю па пытаннях здзяйснення здзелак куплі-продажу каштоўных папер на біржы можна атрымаць па тэлефоне +375 (44) 715-33-25, або даслаўшы паведамленне на broker@belapb.by, або на сайце банка.
Час працы: пн-чц: 8:30-17:00, пт: 8:30-15:45, перапынак на абед: 12:30-13:15.
ААТ «Белаграпрамбанк», з'яўляючыся прафесійным удзельнікам рынку каштоўных папер, аказвае брокерскія (пасрэдніцкія) паслугі па куплі-продажы аблiгацый Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь у гандлёвай сістэме ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».
Рэспубліка Беларусь нясе безумоўныя абавязацельствы па абслугоўванні і пагашэнні дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь цалкам забяспечваецца сродкамі рэспубліканскага бюджэту і іншай маёмасцю, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці.
Плацяжы па абслугоўванні і пагашэнні дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца першачарговымі ў адносінах да іншых плацяжоў пры выкананні рэспубліканскага бюджэту.
(пункты 3,6 артыкула 57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 16.07.2008 № 412-З «Бюджэтны кодэкс Рэспублікі Беларусь»).
Размяшчэнне, пагашэнне (датэрміновы выкуп) аблігацый, у тым ліку за кошт эмісіі новых аблігацый, і выплата даходу па іх ажыццяўляецца ў валюце, у якой выяўлены іх намінальны кошт.
(пункт 6 Главы 1 Палажэння аб парадку эмісіі, абароту і пагашэння дзяржаўных аблігацый Рэспублікі Беларусь, размешчаных на ўнутраным фінансавым рынку, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.09.2017 № 722).
Для набыцця аблігацый неабходна:
- адкрыць у ААТ "Белаграпрамбанк" або ў любым іншым банку Рэспублікі Беларусь бягучы (разліковы) рахунак у валюце ажыццяўляемай здзелкі;
- адкрыць у дэпазітарыі банка (або іншым упаўнаважаным дэпазітарыі Рэспублікі Беларусь) рахунак "дэпо" (для ўліку каштоўных папер) шляхам заключэння дагавора на дэпазітарнае абслугоўванне;
- заключыць з банкам адпаведны дагавор для набыцця аблігацый (дагавор на брокерскае абслугоўванне або дагавор куплі-продажу).
У адпаведнасці з п. 5 Інструкцыі аб патрабаваннях да ўмоў і парадку ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці па каштоўных паперах, зацверджанай Пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2016 №76 "Аб рэгуляванні рынку каштоўных папер", адкрываем лакальны прававы акт, які рэгулюе ўмовы і парадак выканання работ і аказання паслуг брокерам.
Больш падрабязную інфармацыю адносна дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый Вы можаце знайсці на сайце Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь: minfin.gov.by, а таксама атрымаць па тэлефоне 8(017) 229 64 18 , +37544 715 33 25 .



