Інфармацыя для партнёраў
Адным з асноўных напрамкаў дзейнасці ААТ "Белаграпрамбанк" з'яўляецца актыўнае ўстанаўленне і развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з міжнароднымі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі. За кароткі перыяд работы на міжнародным фінансавым рынку банк увайшоў у лік лідэраў сярод крэдытных фінансавых арганізацый Рэспублікі Беларусь па аб'ёмах прыцягнення крэдытных рэсурсаў на міжнародных рынках капіталу, што сведчыць аб
высокім даверы, аказаным ААТ "Белаграпрамбанк" з боку міжнародных інвестыцыйных банкаўскіх і нябанкаўскіх фінансавых інстытутаў. Наш банк шануе аказаны давер і вядзе свой бізнэс з улікам неабходнасці выканання сваіх міжнародных фінансавых абавязацельстваў.