Аперацыі на фінансавых рынках
ААТ "Белаграпрамбанк" актыўна ўзаемадзейнічае з банкамі-контрагентамі ў сферы прыцягнення і размяшчэння свабодных грашовых сродкаў з выкарыстаннем для гэтых мэт наступных фінансавых інструментаў:
ААТ "Белаграпрамбанк" ажыццяўляе аперацыі па прадастаўленні/прыцягненні міжбанкаўскіх крэдытаў (дэпазітаў) зыходзячы з наступных прынцыпаў:
- справядлівай канкурэнцыі на міжбанкаўскім рынку;
- належнага выканання сваіх абавязацельстваў перад банкамі-контрагентамі.
Аперацыі па прадастаўленні/прыцягненні міжбанкаўскіх крэдытаў (дэпазітаў) ажыццяўляюцца ААТ "Белаграпрамбанк" на падставе Генеральных пагадненняў (дагавораў), заключаных банкам з банкамі-контрагентамі. У выпадку адсутнасці Генеральных пагадненняў (дагавораў) - на падставе міжбанкаўскіх крэдытных (дэпазітных) дагавораў.
Асноўнымі валютамі аперацый прадастаўлення/прыцягнення міжбанкаўскіх крэдытаў (дэпазітаў) у ААТ "Белаграпрамбанк" з'яўляюцца:
- долары ЗША (USD);
- ЕЎРА (EUR);
- расійскія рублі (RUB);
- беларускія рублі (BYN).
Стаўкі і тэрміны па аперацыях прадастаўлення/прыцягнення міжбанкаўскіх крэдытаў (дэпазітаў) узгадняюцца з дылерамі ААТ "Белаграпрамбанк" па сістэмах Refinitiv FX Trading (код у сістэме – AGRА) або па тэлефонах:
ААТ "Белаграпрамбанк" актыўна праводзіць аперацыі на рынку FOREX у межах вызначаных лімітаў на банкі-контрагенты. У выпадку адсутнасці лімітаў на правядзенне актыўных аперацый ААТ "Белаграпрамбанк" прапануе праводзіць валютна-абменныя аперацыі на ўмовах split-value або intra-day prepayment.
Аперацыі з банкамі-контрагентамі на рынку FOREX ажыццяўляюцца ААТ "Белаграпрамбанк" на падставе Генеральных пагадненняў (дагавораў). У выпадку адсутнасці Генеральных пагадненняў (дагавораў) - на падставе асобных дагавораў на правядзенне канкрэтнай аперацыі.
Каціроўкі і тэрміны па аперацыях на рынку FOREX узгадняюцца з дылерамі ААТ "Белаграпрамбанк" па сістэмах Refinitiv FX Trading (код у сістэме – ВAGR) ці па тэлефонах: