Здзелкі на рынках капіталу
З 2006 года ААТ «Белаграпрамбанк» з'яўляецца актыўным удзельнікам міжнароднага рынку даўгавога капіталу, і за час працы банк увайшоў у лік лідараў сярод фінансавых інстытутаў Рэспублікі Беларусь па аб'ёмах прыцягнення крэдытных сродкаў. Мы надаем вялікае значэнне падтрыманню ўстойлівых партнёрскіх адносін з шырокім колам замежных банкаў і фарміраванню бездакорнай міжнароднай крэдытнай гісторыі банка.
На сённяшні дзень ААТ «Белаграпрамбанк» таксама прымае ўдзел у сіндыкаваных крэдытах іншых фiнансавых iнстытутаў у якасці Вядучага Арганізатара і Крэдытора.