Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт кліент
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Банкаўская гарантыя - пісьмовае абавязацельства гаранта выплаціць бенефіцыяру ў адпаведнасці з умовамі гарантыі грашовую суму (ажыццявіць плацеж).

    Банкаўская гарантыя можа быць унутранай і міжнароднай.

    Міжнародная банкаўская гарантыя - банкаўская гарантыя, па якой адзін з бакоў з'яўляецца нерэзідэнтам.

    Унутраная банкаўская гарантыя - банкаўская гарантыя, па якой усе бакі з'яўляюцца рэзідэнтамі.

    Асноўныя віды банкаўскіх гарантый, якія выдаюцца банкам па даручэнні кліентаў:

    • плацежная гарантыя забяспечвае выкананне абавязацельства па ажыццяўленні плацяжу пастаўшчыку ў выпадку неплацяжу пакупніка па кантракце;
    • гарантыя звароту авансу забяспечвае выкананне абавязацельства па звароце авансу пакупніку ў выпадку невыканання пастаўшчыком сваіх кантрактных абавязацельстваў;
    • гарантыя выканання забяспечвае выкананне прадаўцом сваіх абавязацельстваў па пастаўцы тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг згодна з умовамі дагавора;
    • тэндэрная гарантыя забяспечвае выкананне абавязацельстваў удзельніка тэндэру перад арганізатарам таргоў (тэндэру);
    • гарантыя забеспячэння крэдыту забяспечвае выкананне абавязацельстваў крэдытаатрымальніка па крэдытнаму дагавору;
    • гарантыя выплаты мытных плацяжоў забяспечвае выкананне абавязацельстваў кліента па выплаце мытных плацяжоў мытным органам.

    Перавагі выкарыстання банкаўскіх гарантый:

    • магчымасць атрымання адтэрміноўкі плацяжу за тавар;
    • скарачэнне рызыкі непастаўкі тавару;
    • гарантыя належнага выканання кантракта;
    • эканомія (банкаўскія гарантыі танней за камерцыйныя крэдыты).

    Атрымаць кансультацыю па банкаўскай гарантыі:

    Запоўніце форму і наш спецыяліст звяжацца з вамі


    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць