Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт кліент
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Крэдыт у бягучую дзейнасць

    Крэдытаванне на мэты, звязаныя са стварэннем і рухам бягучых актываў (у бягучую дзейнасць) ажыццяўляецца ў выглядзе прадастаўлення разавага крэдыту або шляхам адкрыцця крэдытных ліній (у тым ліку аднаўляльных) на аплату тавараў або выкананых работ (аказаных паслуг), а таксама выплату заработнай платы.

    Памер крэдыту вызначаецца зыходзячы з патрэбнасці карпаратыўнага кліента ў пазыковых сродках, з улікам вынікаў яго фінансава-гаспадарчай дзейнасці, магчымых аб'ёмаў пагашэння, а таксама наяўнасці ў дастатковым памеры ліквіднага забеспячэння.

    Для разгляду пытання аб атрыманні крэдыту ў бягучую дзейнасць карпаратыўны кліент прадстаўляе ў банк стандартны пакет дакументаў на ажыццяўленне актыўнай аперацыі.

    Дадаткова карпаратыўны кліент прадстаўляе ў Банк наступныя дакументы:

    № п/п Найменне дакумента Форма Заўвага
    1 Дакументы, якія пацвярджаюць крэдытуемую здзелку (копіі дагавораў (кантрактаў), праектаў дагавораў (кантрактаў) або іншых дакументаў у пацвярджэнне крэдытуемай здзелкі і інш.) -//- не патрабуецца пры рэфенансаванні крэдытаў
    2 Праект (копія) знешнегандлёвага дагавора -//- прадастаўляецца пры запыце фінансавання знешнегандлёвага дагавора за кошт замежных крэдытных ліній
    3 Прагноз руху грашовых сродкаў По форме банка пры прадастаўленні крэдытаў у бягучую дзейнасць прадстаўляецца пры фінансаванні на тэрмін больш за 3 месяцы. Пры рэфінансаванні крэдыту, прагноз руху грашовых сродкаў прадстаўляецца на тэрмін рэфінансавання, а калі ўказаны тэрмін складае менш за 12 (дванаццаць) месяцаў, прадстаўляецца прагноз руху грашовых сродкаў не менш, чым на 12 (дванаццаць) месяцаў.

    Выплата працэнтаў за карыстанне крэдытам праводзіцца штомесяц. Па новазаключаных крэдытах па-за рамкамі дзяржаўных праграм дапускаецца штодэкадная выплата працэнтаў.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць