Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт кліент
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Садзейнічанне развіццю экспарту тавараў (работ, паслуг) у рамках Указа нумар 534

    • Валюта крэдыту BYN

    У рамках рэазілацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.08.2006 № 534 «О содействии развитию экспорта товаров (работ, услуг)» ААТ «Белаграпрамбанк» ажыццяўляе (пераважна ў беларускіх рублях):

    • прадстаўленне рэзідэнтам і нерэзідэнтам экспартных крэдытаў у бягучую дзейнасць (на мэты, устаноўленыя п. 4 Указа № 534), у выглядзе аднаразовай выдачы, узноўленай, неўзноўленай крэдытных ліній, графікі пагашэння па якім вызначаюццы зыходзячы з тэрміну вытворчасці тавараў, якія былі ўключаны ў пералік, і іншых тавараў (работ, паслуг), які не перавышае 180 каляндарных дзён, і тэрміна іх рэалізацыі на экспарт;
    • фінасаванне рэзідэнтаў пад уступку грашовага патрабавання (факторынга) пры рэалізацыі экспартных кантрактаў;

    Экспартныя крэдыты могуць быць дадзены як арганізацыям-вытворцам, так і рэалізуючым арганізацыям.

    Факт рэалізацыі тавараў, уключаных ва ўстаноўлены Саветам Міністраў пералік, і іншых тавараў (работ, паслуг) для вытворчасці (набыцця) якіх банкам былі дадзены экспартныя крэдыті арганізацыям-вытворцам, рэалізуючым арганізацыям, павінен быць пацверджаны рэестрам пярвічных дакументаў, пацвярджаючых рэалізацыю (ТТН, ТН, CMR, чыгуначныя накладные і інш.).

    Памер працэнтаў за карыстанне крэдытам па крэдытным дагаворе (у беларускіх рублях) устанаўліваецца ў памеры не менш за дзве трэціх стаўкі рэфінансавання, устаноўленай Нацыянальным банкам (з улікам яе змен) (пераменая гадавая працэнтная стаўка).

    Памер узнагароджання у выглядзе дысконта па дагаварам факторынга вызначаецца, зыходзячы з памеру працэнтнай стаўкі, устаноўленага пунктам 9 Указа № 534.

    Іншыя дадатковыя ўзнагароджанні банкам не збіраюцца.

    Абавязковай умовай для разгляду пытання аб магчымасці выдачы экспартных крэдытаў, ажыццяўлення фінансавання пад уступку грашовага патрабавання (факторынга) з’яўляецца атрыманне ААТ «Белаграпрамбанк»:

    • рашэнне беларускага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства экспартна-імпартнага страхавання «Белэксімгарант», іншых страхаўшчыкоў аб магчымасці страхавання экспартных рызыкаў (БРУП ЭІС «Белэксімгарант» з падтрымкай дзяржавы);
    • пісьмовай інфармацыі Міністэрства фінансаў аб магчымасці кампенсацыі страт банку пры экспартным крэдытаванні або фінансаванні пад уступку грашовага патрабавання (з улікам патрабаванняў Пастановы Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 4 мая 2021 № 260/5).

    Асноўныя нарматыўныя прававыя акты, якія рэгламентуюць экспартнае фінансаванне юрыдычных асоб:

    • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 г. № 534 «О содействии развитию экспорта товаров (работ, услуг)»;
    • пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 4 мая 2021 г. № 260/5 « Об экспортном финансировании»
    • пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 студзеня 2023 г. № 58 «Об условиях экспортного финансирования»;
    • пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2021 г. № 262 «О поддержке экспорта и страховании».

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць