Міжбанкаўскі крэдыт
Міжбанкаўскі крэдыт (МБК) – форма прыцягнення рэсурсаў замежных крэдытна-фінансавых арганізацый без выкарыстання акрэдытыўнай формы разлікаў з залічэннем сродкаў на карэспандэнцкі рахунак банка (схема).
Асноўныя ўмовы, неабходныя пры рэалізацыі дадзенага спосабу фінансавання:
- адсутнасць акрэдытыўнай формы разлікаў;
- фінансаванне на невялікі тэрмін;
- працэнтная стаўка не перавышае памеру сярэдніх працэнтных ставак па крэдытах, якія выдаюцца беларускімі банкамі ў замежнай валюце;
- фінансуюцца абаротныя сродкі (у т. л. нафта, газ, метал і г. д.).