Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт кліент
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Развіццё любога бізнесу немагчыма без яго дастатковага фінансавання. Працяглы час фінансаванне прадпрыемстваў ажыццяўлялася за кошт іх уласных сродкаў і крэдытаў банка. З прыняццем у 2008 года шэрага заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь суб'екты гаспадарання атрымалі магчымасць выкарыстоўваць шырока распаўсюджаны ў свеце інструмент публічнага запазычання - выпуск аблігацый.

    Размяшчэнне выпускаў аблігацый дазваляе юрыдычнай асобе:

    • зніжаць кошт запазычання за кошт прыцягнення шырокага кола інвестараў і выключэння з ланцужка фінансавання фінансавых пасрэднікаў;
    • павялічваць тэрміны запазычання, паколькі тэрміны абароту аблігацый, як правіла ,складаюць ад 1 да 5 гадоў;
    • стварыць публічную крэдытную гісторыю, што, у сваю чаргу, дае магчымасць для рэалізацыі іншых спосабаў прыцягнення рэсурсаў (ІРО);
    • кіраваць коштам запазычання шляхам выкупу аблігацый на рынку, калі яны таннейшыя, і продажу, калі яны даражэйшыя.
     

    ААТ "Белаграпрамбанк" аказвае наступныя паслугі па арганізацыі, размяшчэнні і абслугоўванні выпускаў аблігацый юрыдычных асоб:

    • кансультуе эмітэнта ў частцы вызначэння параметраў і ўмоў выпускаў аблігацый; вызначэння праваздольнасці эмітэнта па ажыццяўленні выпуску аблігацый; выяўлення патэнцыйнага паручальніка, гаранта, дэпазітарыя; выбару аптымальнага часу выхаду на рынак і інш.;
    • рыхтуе пакет дакументаў для рэгістрацыі аблігацый;
    • афармляе пакет дакументаў для допуску аблігацый да размяшчэння на біржы;
    • ажыццяўляе размяшчэнне аблігацый на арганізаваным і неарганізаваным рынках, у тым ліку сярод інвестараў-фізічных асоб з дапамогай банкаўскіх дыстанцыйных каналаў абслугоўвання – праграмнага комплексу «Электронная гандлевая пляцоўка банкаў»;
    • ажыццяўляе функцыі плацежнага агента (выплата даходу, пагашэнне);
    • аказвае дэпазітарныя паслугі эмітэнту аблігацый.

    Сумяшчэнне банкам усіх вышэйпералічаных функцый дае магчымасць эмітэнту мінімізаваць памер выплачанага камісійнага ўзнагароджання і тым самым скараціць канчатковы кошт запазычання, а выкарыстанне разгалінаванай філіяльнай сеткі банка дазваляе прыцягваць да ўдзелу ў набыцці выпускаў аблігацый інвестараў па ўсёй краіне.

    Таксама ААТ «Белаграпрамбанк» аказвае паслугі па арганізацыі эмісіі акцый.

    Арганізацыя, размяшчэнне і абслугоўванне каштоўных папер юрыдычных асоб ажыццяўляецца на падставе дагавора на брокерскае абслугоўванне эмітэнта каштоўных папер.

    Памер узнагароджання за аказанне брокерскiх паслуг.

    Больш падрабязную інфармацыю па пытаннях арганізацыі эмісіі каштоўных папер можна атрымаць па тэлефоне +375 (44) 521 65 72.

    Час працы: пн-чц: 8: 30 - 17:00, пт: 8:30 - 15:45, перапынак на абед: 12:30 - 13:15.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць