Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт кліент
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Дыстанцыйнае інфармаванне (Viber/ SMS/ e-mail)

    Шаноўныя кліенты – юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі!

    ААТ «Белаграпрамбанк» прапануе Вам скарыстацца паслугай дыстанцыйнага інфармавання аб аперацыях па рахунках, адкрытых у Банку, у выглядзе рассылкі з дапамогай SMS або e-mail з выкарыстаннем Службы падзейна-арыентаванага інфармавання (СПАІ).

    Паслуга дыстанцыйнага інфармавання па рахунках, адкрытых у Банку, з выкарыстаннем СПАІ – гэта накіраванне Банкам тэкставых паведамленняў на нумар мабільнага тэлефона (Viber або SMS-паведамленне) і/або адрас электроннай пошты (e-mail), сфарміраваных пры надыходзе пэўных падзей/здзяйсненні аперацый.

    Паведамленне на Viber паступіць у выпадку, калі на мабільным тэлефоне, які пазначаны ў Заяве на падключэнне, усталяваны дадатак Viber, калі ж гэтага дадатку няма, паведамленне прыйдзе ў выглядзе SMS.

    Дыстанцыйнае інфармаванне з выкарыстаннем СПАІ можа ажыццяўляцца па наступных падзеях:

    • паступленне грашовых сродкаў на рахунак;
    • спісанне грашовых сродкаў з рахунку;
    • рэшта грашовых сродкаў на рахунку на пачатак банкаўскага дня (міні-выпіска);
    • арышт грашовых сродкаў, прыпыненне аперацый па рахунку;
    • адмена арышту грашовых сродкаў, аднаўленне аперацый па рахунку;
    • накіравана спагнанне АІС ВГА на грашовыя сродкі, якія знаходзяцца на рахунку;
    • адмова ў выкананні плацежнай інструкцыі, перададзенай з выкарыстаннем СДБА;
    • заканчэнне тэрміну банкаўскага ўкладу (дэпазіту);

    Падключыць паслугу дыстанцыйнага інфармавання з выкарыстаннем СПАІ вельмі проста: 

    • азнаёміцца з Умовамі, размешчанымі на сайце Банка,
    • падаць у Банк Заяву на падключэнне, у якой адзначаны рэквізіты (нумар мабільнага тэлефона і/або адрас электроннай пошты).

    Пасля актывізацыі паслугі паведамленні аб падзеях (выкананых аперацыях) будуць паступаць на нумар пазначанага мабільнага тэлефона і/або адрас электроннай пошты аўтаматычна, у рэжыме, набліжаным да рэальнага часу, без папярэдняга запыту.

    Паслуга дыстанцыйнага інфармавання з выкарыстаннем СПАІ на нумар мабільнага тэлефона (Viber або SMS) аказваецца прадстаўнікам юрыдычнай асобы, індывідуальным прадпрымальнікам – абанентам сетак беларускіх аператараў сувязі (А1, MTC, life).

    Зборнік плат (узнагароджанняў) за аперацыі, якія ажыццяўляюцца ААТ "Белаграпрамбанк"

    Чат-бот
    Telegram

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць