Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Аўтаралі прызоў: вызначыліся пераможцы чарговага этапу гонак рэкламнай гульні Белаграпрамбанка

    13.05.2021

    12 мая адбыўся чарговы розыгрыш прызоў рэкламнай гульні "Аўтаралі прызоў". Хто паспяхова фінішаваў у другім этапе гонак і хто атрымаў галоўныя прызы, чытайце ў нашым рэпартажы.

    Такім чынам, з радасцю паведамляем імёны шчасліўчыкаў, якім усміхнулася ўдача ў другім розыгрышы рэкламнай гульні "Аўтаралі прызоў".

    Галоўныя прызы рэкламнай гульні "Аўтаралі прызоў" Белаграпрамбанка
    Галоўныя прызы рэкламнай гульні "Аўтаралі прызоў" Белаграпрамбанка

    Нагадаем, напярэдадні было разыграна 10 прызоў па 3 000 беларускіх рублёў, а таксама 3 аўтамабілі Geely Emgrand X7 Luxury.

    Па 3 000 беларускіх рублёў выйгралі:

    • Малчанаў Аляксандр Сяргеевіч
    • Кузьмянкоў Аляксандр Афанасьевіч
    • Сіманковіч Леанід Міхайлавіч
    • Казак Васіль Міхайлавіч
    • Лаўрэнцьева Ларыса Мікалаеўна
    • Хвастовіч Святлана Аляксееўна
    • Мінеева Наталля Пятроўна
    • Амельчанка Ірына Люцыянаўна
    • Кухарэнка Сяргей Леанідавіч
    • Панцюшэнка Вольга Міхайлаўна

    А тры аўтамабілі дастаюцца наступным укладчыкам банка:

    • Скуратовіч Але Іванаўне
    • Котаву Дзмітрыю Сяргеевічу
    • Давідзенка Іне Аркадзьеўне

    Для таго, каб стаць удзельнікам рэкламнай гульні "Аўтаралі прызоў" Белаграпрамбанка і атрымаць магчымасць выйграць адзін з буйных прызоў, трэба па 31 мая 2021 года аформіць безадзыўны ўклад на тэрмін ад 185 дзён у беларускіх рублях, доларах ЗША, еўра або расійскіх рублях на суму не менш за 10 000 беларускіх рублёў, 3 500 долараў ЗША, 2 500 еўра або 150 000 расійскіх рублёў.

    Эфір другога розыгрышу рэкламнай гульні "Аўтаралі прызоў" Белаграпрамбанка
    Эфір другога розыгрышу рэкламнай гульні "Аўтаралі прызоў" Белаграпрамбанка

    Студыя праграмы "Юбілейны хіт-парад", у якой праходзяць розыгрышы рэкламнай гульні "Аўтаралі прызоў", гэтым разам была аформлена ў духу 2000-х гадоў з выкарыстаннем стылістыкі тэлеперадач таго часу і характэрных яркіх атрыбутаў. Касцюмы вядучых, каверы на песні "нулявых", люмінесцэнтныя, рознакаляровыя элементы студыі, гульні з вядучымі ў часе шоу і многае іншае - усё нагадала гледачу пра 2000-ыя. Нагадаем, канцэпцыя гульні "Аўтаралі прызоў" - у трох этапах гульні адлюстраваліся эпохі, якія прайшоў Белаграпрамбанк за свой трыццацігадовы шлях развіцця пачынаючы з 1991 года.

    Студыя праграмы "Юбілейны хіт-парад", у якой праходзяць розыгрышы рэкламнай гульні "Аўтаралі прызоў", гэтым разам была аформлена ў духу 2000-х
    Студыя праграмы "Юбілейны хіт-парад", у якой праходзяць розыгрышы рэкламнай гульні "Аўтаралі прызоў", гэтым разам была аформлена ў духу 2000-х

    За час правядзення гульні Белаграпрамбанк разыграў 6 аўтамабіляў Geely Emgrand X7 і 20 заахвочвальных прызоў па 3 000 беларускіх рублёў. А наперадзе - фінішная прамая, дзе ўкладчыкаў чакаюць яшчэ 3 аўтамабілі і 10 грашовых прызоў! Спяшайцеся паўдзельнічаць у гульні. Фінальны розыгрыш адбудзецца 9 чэрвеня а 21.00 у прамым эфіры на тэлеканале "НТВ-Беларусь" у праграме "Юбілейны хіт-парад".

    А мы хочам падзяліцца эмоцыямі нашых укладчыкаў, якія выйгралі ў першым туры.

    Пераможца першага розыгрышу рэкламнай гульні "Аўтаралі прызоў" Валянціна Майсеенка з сям'ёй
    Пераможца першага розыгрышу рэкламнай гульні "Аўтаралі прызоў" Валянціна Майсеенка з сям'ёй

    - Гуляйце і не сумнявайцеся - гэта мой наказ усім, хто думае, афармляць уклад у Белаграпрамбанку або не, - расказала ўкладчык Белаграпрамбанка Валянціна Майсеенка. - Мне 59 гадоў, я на пенсіі, займаюся хатняй гаспадаркай і ўнукамі. Я не чакала, што звычайны паход у банк абернецца для мяне такой удачай. Нам сказалі, што праходзіць рэкламная гульня, у якой можна выйграць аўтамабіль. Мы не адразу пагадзіліся, а падумалі тыдзень. Але наважыліся, аформілі ўклад і чакалі розыгрышу. Даведалася я пра перамогу ў прамым эфіры праграмы "Юбілейны хіт-парад". Эмоцыі такія, што іх можна толькі адчуць, патлумачыць нельга!

    Пераможцу першага розыгрышу рэкламнай гульні "Аўтаралі прызоў" Васілю Касцянку прадстаўнікі Белаграпрамбанка ўручаюць ключы ад аўтамабіля
    Пераможцу першага розыгрышу рэкламнай гульні "Аўтаралі прызоў" Васілю Касцянку прадстаўнікі Белаграпрамбанка ўручаюць ключы ад аўтамабіля

    А Васіль Касцянок, які таксама выйграў аўтамабіль, заўсёды быў упэўнены, што ўдача - дама капрызная і наўрад ці ўклад у банку абернецца для яго неверагоднай удачай. Але цяпер ён іншай думкі:

    - Мне 49 гадоў, я працую ў сельскай гаспадарцы кладаўшчыком. Так, не часта бываюць такія падзеі ў жыцці. Мы рады ўсёй сям'ёй. Укладчыкам Белаграпрамбанка я зычу поспехаў і веры ў перамогу!

    Пераможца першага розыгрышу рэкламнай гульні "Аўтаралі прызоў" Таццяна Раманюк з мужам
    Пераможца першага розыгрышу рэкламнай гульні "Аўтаралі прызоў" Таццяна Раманюк з мужам

    Не паверыла ў сваю ўдачу і не змагла стрымаць слёз радасці пенсіянерка Таццяна Раманюк.

    - Я на пенсіі, працавала аграномам і эканамістам у калгасе, а цяпер займаюся домам. У мяне быў уклад, прыйшла СМС. Калі я ўбачыла сваё імя і прозвішча, то не паверыла. Да самага апошняга не верыла, пакуль не патэлефанавалі. Я вельмі даўно з'яўляюся кліенткай банка: то здымала, то афармляла ўклады. Пра выйгрыш адразу расказала дарагому мужу. Ён, вядома, не паверыў, удваіх сядзелі і сумняваліся, пакуль не ўбачылі машыну, - расказала сваю гісторыю Таццяна Раманюк.

    Больш як за паўгода Белаграпрамбанк у розных рэкламных гульнях разыграў і падарыў сваім укладчыкам з розных куткоў Беларусі 4 кватэры, 14 аўтамабіляў, 13 грашовых сум па 100 тысяч беларускіх рублёў і каля 170 заахвочвальных грашовых прызоў!

    - Нашы пераможцы на сваім вопыце паказалі, што ўдача можа праявіць сябе нечакана. І гэта з'яўляецца не толькі вынікам удачлівасці чалавека, але найперш яго ўмення належна распарадзіцца зберажэннямі. Тут працуе менавіта фінансавая пісьменнасць нашых кліентаў: разумна пралічваеш свой даход і атрымліваеш шанец у шмат разоў памножыць свой фінансавы вынік, - каментуе аперацыйны дырэктар дывізіёна рознічнага бізнесу ААТ "Белаграпрамбанк" Ганна Свістунова.

    У год свайго 30-годдзя Белаграпрамбанк працягне радаваць сваіх укладчыкаў новымі гульнямі і акцыямі. Увесь 2021 год нашых кліентаў чакаюць буйныя прызы і падарункі. У вас ёсць час, каб падумаць, палічыць, пракансультавацца ў банку і аформіць уклад. Сачыце за навінамі на нашым сайце або тэлефануйце па нумары нашага Кантакт-цэнтра 136, каб даведацца падрабязнасці. 

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць