Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг 136 патэлефануй у свой банк
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Банкаўскі перавод – аптымальны выбар для тых, хто пры адпраўленні грашовых сродкаў за мяжу кіруецца не толькі меркаваннямі эканоміі, але і забеспячэннем максімальнай бяспекі.

    ААТ «Белаграпрамбанк» ажыццяўляе пераводы як за кошт наяўнай замежнай валюты (пераводы без адкрыцця рахунку), так і з бягучага рахунку або з рахунку па ўкладзе.

    Для адпраўлення/атрымання грашовага пераводу кліент павінен пры сабе мець дакумент, які сведчыць асобу. Да такіх дакументаў адносяцца пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца, пашпарт замежнага грамадзяніна. У выпадках адпраўлення/выплаты пераводу непаўнагадовай асобай дакументам, які сведчыць (пацвярджае) асобу, можа выступаць пасведчанне аб нараджэнні.

    Для пераводу вам замежнай валюты з-за мяжы адпраўніку плацяжу неабходна пазначыць:

    • найменне банка і яго БІК – JSC Belagroprombank, BAPBBY2X;
    • нумар карэспандэнцкага рахунку Белаграпрамбанка ў замежным банку (пра яго можна даведацца ў любым падраздзяленні Белаграпрамбанка);
    Абавязковыя рэквізіты для залічэння банкаўскага пераводу на рахунак
    • Прозвішча; Імя; Імя па бацьку (пры наяўнасці) атрымальніка пераводу;
    • рахунак атрымальніка пераводу ў фармаце IBAN (у валюце пераводу);
    • пашпартныя даныя атрымальніка пераводу (асабісты нумар, серыя і нумар пашпарта).
    Абавязковыя рэквізіты для распрацоўкі банкаўскага пераводу без адкрыцця рахунку.
    1. Прозвішча; Імя; Імя па бацьку (пры наяўнасці) атрымальніка пераводу;
    2. пашпартныя даныя атрымальніка пераводу (асабісты нумар, серыя і нумар пашпарта);
    3. нумар транзітнага рахунка, адкрытага ў ААТ «Белаграпрамбанк» (у залежнасці ад валюты пераводу):
      • BY34BAPB38191000060180000000 (код валюты 840 - доллар США),
      • BY78BAPB38191000060280000000 (код валюты 978 - еўра),
      • BY42BAPB38191000090180000000 (код валюты 643 - расійскі рубель),
      • BY86BAPB38191000090280000000 (код валюты 985 - польскі злоты).


    Для пераводу замежнай валюты з Рэспублікі Беларусь сваякам і сябрам або арганізацыі, вам неабходна пазначыць:

    • найменне арганізацыі або прозвішча, імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці);
    • нумар рахунку атрымальніка;
    • пашпартныя дадзеныя або адрас атрымальніка;
    • SWIFT-код банка-атрымальніка (пры наяўнасці);
    • найменне банка-атрымальніка і яго адрас (краіна, горад);
    • рэквізіты банка - пасрэдніка (пры наяўнасці);
    • мэту пераводу.

    Акрамя таго, для ажыццяўлення банкам функцый агентаў валютнага кантролю пры правядзенні валютных аперацый фізічнымі асобамі – рэзідэнтамі, якія не з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, кліенту неабходна падаць наступныя дакументы:

    дагавор або іншы дакумент, які абгрунтоўвае ажыццяўленне плацяжу (у тым ліку адміністрацыйны пратакол, выканаўчы ліст, рашэнне суда, інфармацыя на папяровым носьбіце з глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт) і які змяшчае звесткі аб назве бенефіцыяра, яго банкаўскіх рэквізітах, суме (кошце), якая падлягае аплаце (за выключэннем валютных аперацый, звязаных з ажыццяўленнем дабрачыннасці і ахвяраванняў), прызначэнні плацяжу. Інфармацыя на папяровым носьбіце з глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт павінна ўтрымліваць запіс кліента «інфармацыя ўзята з сеткі Інтэрнэт». У плацежнай інструкцыі ў полі «Прызначэнне плацяжу» фізічная асоба павінна паказаць, што перавод не звязаны з прадпрымальніцкай дзейнасцю.

    У банк, пры неабходнасці, падаюцца дазвол Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на правядзенне валютнай аперацыі (калі неабходнасць афармлення дазволу прадугледжана валютным заканадаўствам) i iншыя дакументы, неабходныя банку для ажыццяўлення функцый агентаў валютнага кантролю.

    Выкарыстанне нашым банкам надзейнай сістэмы SWIFT гарантуе своечасовае паступленне сродкаў па вашым даручэнні.

    падрабязнай інфармацыяй аб камісіі банка за міжнародны банкаўскі перавод можна азнаёміцца ў раздзеле Зборнік платы (узнагароджанняў) за аперацыі, якія ажыццяўляюцца ААТ «Белаграпрамбанк».

    Для атрымання бланка плацежнага даручэння, пры ажыццяўленні банкаўскага пераводу, неабходна звярнуцца ў любое падраздзяленне банка. З адрасамі і рэжымам працы падраздзяленняў банка можна азнаёміцца ў раздзеле «Регіянальная сетка».

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Палітыкай у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць