Добраахвотнае страхаванне наземных транспартных сродкаў
Дагавор добраахвотнага страхавання на ўмовах Правіл № 23 наземных транспартных сродкаў ад БРУСП «Белдзяржстрах» заключаецца на наступных умовах:
- Тэрмін страхавання - 1 год;
- Тэрыторыя дзеяння - Рэспубліка Беларусь і за яе межамі.
Асноўныя адрозненні паміж варыянтамі страхавання:
| Варыянт страхавання | «Класiчны» | «Стандарт» | «Стандарт Электра» |
| Страхавая сума | Устанаўліваецца ў памеры страхавога кошту транспартнага сродку або ў памеры меншым за страхавы кошт. | Устанаўліваецца ў памеры страхавога кошту транспартнага сродку. | |
| Узрост транспартнага сродку | Без абмежаванняў па ўзросце | Транспартныя сродкі узростам да 10 гадоў, уключна | Легкавыя электрамабілі (у тым ліку гібрыдныя) узростам да 10 гадоў уключна. |
| Умовы кампенсацыі ўрону |
Без уліку зносу - аўтамабілі узростам да 15 гадоў уключна З улікам зносу - аўтамабілі, старэйшыя за 16 гадоў. |
Без уліку зносу дэталей, якія падлягаюць замене частак, транспартнага сродку. | |
| Тэрыторыя дзеяння дагавора страхавання | Рэспубліка Беларусь або Рэспубліка Беларусь і за межамі Рэспублікі Беларусь | Рэспубліка Беларусь і за межамі Рэспублікі Беларусь | |
| Франшыза | Можа быць усталявана | Не прымяняецца | |
| Парадак аплаты прэміі | Аднаразова ці ў растэрміноўку | ||
| Асаблівасці страхавання | Не прымаюцца на страхаванне легкавыя аўтамабілі, якія выкарыстоўваюцца ў якасці таксі. | ||
Страхавыя выпадкі:
1. Страта (гібель) або пашкоджанне транспартнага сродку, якія ўзніклі ў выніку:
- дарожна-транспартнага здарэння;
- уздзеянні вонкавымі староннімі прадметамі, трапленні ці падзенні камянёў, лёду, дрэў і да т.п. на транспартны сродак, пашкоджанні грызунамі, пашкоджанні жывёламі;
- пажару, выбуху;
- землятрусу, удару маланкі, паводкі, затаплення, паводкі, прасадкі грунту, абвалу, апоўзня, штармавога ветра (у тым ліку шквалу, смерчу, урагану), дажджу, граду, правалу пад лёд;
- неправамерных дзеянняў трэціх асоб, у тым ліку пашкоджанні нерухомага транспартнага сродку, спробы ўгону (крадзяжу) транспартнага сродку, а таксама крадзяжу асобных частак і дэталей транспартнага сродку.
2. Угон, крадзеж транспартнага сродку.
3. Страта (гібель) або пашкоджанне дадатковага абсталявання.
Аб магчымасці заключэння дагавораў страхавання ў падраздзяленнях ААТ «Белаграпрамбанк «удакладняйце ў кантакт-цэнтры па нумары 136 або непасрэдна ў самым падраздзяленні ААТ «Белаграпрамбанк».
Дакументы, неабходныя для заключэння дагавора страхавання:
- дакумент, які сведчыць асобу Страхавальніка;
- копія дакументаў, якія пацвярджаюць заснаваную на заканадаўстве або дагаворы цікавасць у захаванні страхавальнікам (выгаданабытчыкам) транспартнага сродку: дагавор куплі-продажу (спецыфікацыя да дагавора), таварна-транспартная накладная і акт прыёму-перадачы, дагавор лізінгу, крэдытны дагавор, дагавора залогу, арэнды (пры наяўнасці) у органах ДАІ);
- копія пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродку (тэхнічны пашпарт).
Аўтакаска (варыянт «Класічны»)
Адначасовае заключэнне дадатковых дагавораў страхавання па відах страхавання, прадстаўленых у лінейцы паслуг ААТ «Белаграпрамбанк» ад Белдзяржстраху, дае магчымасць атрымаць дадатковую зніжку пры заключэнн дагавора добраахвотнага страхавання наземных транспартных сродкаў (Аўтакаска).
паніжальныя кар. каэфіцыенты за комплекснасць*:
- 0,9 – за наяўнасць 1 дадатковай дамовы па транспартных відах страхавання, напрыклад: Аўтакаска + АСГАВТС «Унутранае» або Добраахвотнае страхаванне вадзіцеляў і пасажыраў (Правілы №5), або Добраахвотнае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў аўтатранспартных сродкаў (Правілы №72);
- 0,8 - за наяўнасць 2 дадатковых дагавораў па іншых відах транспартнага страхавання, напрыклад: Аўтакаска + АСГАВТС «Унутранае», або Добраахвотнае страхаванне вадзіцеляў і пасажыраў (Правілы №5), або Добраахвотнае страхаванне адказнасці ўладальнікаў аўтатранспартных сродкаў (Правілы №72);
- 0,7 – за наяўнасць 3 дадатковых дагавораў па іншых відах транспартнага страхавання, напрыклад: Аўтакаска + АСГАВТС «Унутранае» + Добраахвотнае страхаванне вадзіцеляў і пасажыраў (Правілы №5), або Добраахвотнае страхаванне адказнасці ўладальнікаў аўтатранспартных сродкаў (Правілы №72).
* пры ўмове, што тэрмін страхавання:
- АСГАВТС «Унутранае» - любы тэрмін;
- Добраахвотнае страхаванне вадзіцеляў і пасажыраў (Правілы №5) - 1 год з аднаразовай выплатай;
- Добраахвотнае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў аўтатранспартных сродкаў (Правілы №72) - 1 год з аднаразовай выплатай;
+ Паніжальныя кар. каэфіцыенты ў залежнасці ад кол-у іншых відаў страхавання**:
- 0,97 - за наяўнасць 1 дадатковага дагавора па іншых відах страхавання;
- 0,95 - за наяўнасць 2 дадатковых дагавораў па іншых відах страхавання;
- 0,9 - за наяўнасць 3 і больш дадатковых дагавораў па іншых відах страхавання.
** у лінейцы паслуг ААТ «Белаграпрамбанк» ад Белдзяржстраху прадстаўлены наступныя іншыя віды страхавання (незалежна ад тэрміну страхавання):
- Правілы №3 добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў і хвароб на час паездкі за мяжу;
- Правілы №9 добраахвотнага страхавання ад траўмаў «Экспрэс»;
- Правілы №53 добраахвотнага страхавання рызык, звязаных з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак і электронных кашалькоў;
- Правілы №100 добраахвотнага комплекснага страхавання маёмасці і грамадзянскай адказнасці яе карыстальнікаў;
- Правілы №104 добраахвотнага комплекснага страхавання домаўладанняў і грамадзянскай адказнасці пры карыстанні імі;
- Правілы №59 добраахвотнае комплекснае страхаванне рызык уладальнікаў плацежных інструментаў і рахункаў.



