Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг 136 патэлефануй у свой банк
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
    8:00 - 22:00
    Дадатковыя нумары:

    Паважаныя кліенты!

    ААТ «Белаграпрамбанк» паведамляе пра прысваенне з 14.09.2026 па 19.01.2027 афіцыйнага статусу маркет-мейкера па кароткатэрміновых дзяржаўных аблігацыях 412 выпуску.
    Інфармацыя аб дзяржаўных аблігацыях 412 выпуску (ДКА 412):

    найменне эмітэнта Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь
    нумар выпуску 412
    дата пачатку размяшчэння 17.07.2026
    колькасць каштоўных папер 50 000 (Пяцьдзесят тысяч) штук
    аб'ём выпуску каштоўных папер 50 000 000,00 (Пяцьдзесят мільёнаў беларускіх рублёў 00 капеек)
    намінальны кошт 1000,00 (Адна тысяча беларускіх рублёў 00 капеек)
    дата пагашэння 25 студзеня 2027 года
    стаўка працэнтнага даходу стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
    выплата працэнтнага даходу у дату пагашэння

    Для набыцця / продажу ДКА 412 у гандлёвай сістэме біржы кліенту неабходна:

    1. заключыць (пры яго адсутнасці) дагавор на аказанне брокерскіх паслуг ;
    2. адкрыць (пры яго адсутнасці) рахунак «дэпо» ў дэпазітарыі для ўліку аблігацый (захоўванне ДКА 412 на рахунку «дэпо», адкрытым у дэпазітарыі банка, ажыццяўляецца без спагнання платы);
    3. падаць брокеру даручэнне на здзяйсненне здзелак;
    4. у выпадку заключэння здзелак аплаціць узнагароду брокеру і пакрыць зборы біржы па выніках таргоў.

    Больш падрабязную інфармацыю па пытаннях здзяйснення здзелак куплі-продажу каштоўных папер на біржы можна атрымаць па тэлефоне +375 (44) 715-33-25, або даслаўшы паведамленне на broker@belapb.by, або на сайце банка.
    Час працы: пн-чц: 8:30-17:00, пт: 8:30-15:45, перапынак на абед: 12:30-13:15.

    ААТ «Белаграпрамбанк», з'яўляючыся банкам-агентам, які заключыў дагавор на размяшчэнне дзяржаўных аблігацый з Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь, з 22 чэрвеня 2026 года пачынае размяшчэнне 406 выпуска дзяржаўных аблігацый для фізічных асоб, намінаваных у беларускіх рублях, з дапамогай праграмнага комплексу «Электронная гандлёвая пляцоўка банкаў».

    ААТ «Белаграпрамбанк», з'яўляючыся банкам-агентам, які заключыў дагавор даручэння з Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь, з 10 верасня 2026 года пачынае размяшчэнне адзінаццатага i двенаццатага выпускаў дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый на прад'яўніка, намінаваных у замежнай валюце.

    Інфармацыя аб адзінаццатым выпуску дзяржаўных аблігацый на прад'яўніка, намінаваных у замежнай валюце:

    Серыя, № выпуску AМ11
    Намінал 1 000 USD
    Стаўка 2,7% гадавых
    Тэрміны выплаты працэнтнага даходу
    • па першым працэнтным перыядзе з 10 верасня 2027 г.;
    • па другім працэнтным перыядзе з 10 верасня 2028 г.
    Дата пачатку пагашэння 10 верасня 2028 г.
    Датэрміновы выкуп не прадугледжаны

     

    Інфармацыя аб двенаццатым выпуску дзяржаўных аблігацый на прад'яўніка, намінаваных у замежнай валюце:

    Серыя, № выпуску AН12
    Намінал 5 000 USD
    Стаўка 2,7% гадавых
    Тэрміны выплаты працэнтнага даходу
    • па першым працэнтным перыядзе з 10 верасня 2027 г.;
    • па другім працэнтным перыядзе з 10 верасня 2028 г.
    Дата пачатку пагашэння 10 верасня 2028 г.
    Датэрміновы выкуп не прадугледжаны

     

    ААТ «Белаграпрамбанк», з'яўляючыся банкам-агентам, які заключыў дагавор даручэння з Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь,
    з 28 студзеня 2026 года пачынае размяшчэнне дзевятага i дзесятага выпускаў дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый на прад'яўніка,
    намінаваных у замежнай валюце.

    Інфармацыя аб дзевятым выпуску дзяржаўных аблігацый на прад'яўніка, намінаваных у замежнай валюце:

    Серыя, № выпуску AK9
    Намінал 1 000 USD
    Стаўка 2,7% гадавых
    Тэрміны выплаты працэнтнага даходу
    • па першым працэнтным перыядзе з 28 студзеня 2027 г.;
    • па другім працэнтным перыядзе з 28 студзеня 2028 г.
    Дата пачатку пагашэння 28 студзеня 2028 г.
    Датэрміновы выкуп не прадугледжаны

     

    Інфармацыя аб дзесятым выпуску дзяржаўных аблігацый на прад'яўніка, намінаваных у замежнай валюце:

    Серыя, № выпуску AЛ10
    Намінал 5 000 USD
    Стаўка 2,7% гадавых
    Тэрміны выплаты працэнтнага даходу
    • па першым працэнтным перыядзе з 28 студзеня 2027 г.;
    • па другім працэнтным перыядзе з 28 студзеня 2028 г.
    Дата пачатку пагашэння 28 студзеня 2028 г.
    Датэрміновы выкуп не прадугледжаны

     

    Структурныя падраздзяленні ААТ «Белаграпрамбанк» размяшчаюць аблігацыі з панядзелка па пятніцу, за выключэннем дзяржаўных свят і святочных дзён, аб'яўленых непрацоўнымі днямі ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама за выключэннем рабочых дзён, перанесеных у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь на выхадныя дні. У выпадку пераносу ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь асобных рабочых дзён на выхадныя дні, якія прыпадаюць на суботу, размяшчэнне аблігацый ажыццяўляецца ў суботу.

    У апошні працоўны банкаўскі дзень месяца размяшчэнне аблігацый ажыццяўляецца да 14.00.

    Больш падрабязную інфармацыю адносна дзяржаўных аблігацый на прад'яўніка вы можаце атрымаць ў Кантакт-цэнтры банка па кароткім нумары тэлефона – 136.

    Даступныя да набыцця на біржы валютныя дзяржаўныя доўгатэрміновыя аблігацыі на 10.09.2026*:

    No выпуску Валюта намінала Прыбытковасць да пагашэння,
    % гадавых**
    Дата пагашэння
    265 USD -  12.01.2027
    266 USD -  11.02.2028
    271 USD - 10.02.2028
    286 RUB - 23.12.2026
    300 USD - 24.03.2027
    307 CNY - 24.08.2028
    315 USD - 14.03.2028
    320 USD - 14.03.2028
    323 USD - 15.05.2029
    326 USD - 27.08.2029
    329 USD - 14.12.2029

     

    No выпуску Валюта намінала Прыбытковасць да пагашэння,
    % гадавых**
    Дата пагашэння
    331 USD 6,32 29.06.2027
    335 USD 5,17 24.02.2031
    336 USD 5,15 28.02.2030
    337 USD - 06.03.2031
    340 USD 5,65 29.06.2027
    344 USD 5,1 24.02.2031
    346 USD 5,05 28.02.2030
    355 USD 6 29.06.2027
    357 USD - 28.01.2031
    362 USD - 14.05.2031

     

    * Інфармацыя абнаўляецца штодня на працягу працоўнага тыдня.

    ** Кошт продажу аблігацый вызначаецца зыходзячы з разліку названай даходнасці да пагашэння аблігацый. Продаж названых выпускаў аблігацый ажыццяўляецца на біржы іншымі ўдзельнікамі рынку (банк выступае ў якасці брокера).

    Інструменты, даступныя для таргоў у сістэме ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" (з 15-хвіліннай затрымкай)

    Рэспубліка Беларусь нясе безумоўныя абавязацельствы па абслугоўванні і пагашэнні дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь цалкам забяспечваецца сродкамі рэспубліканскага бюджэту і іншай маёмасцю, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці.

    Плацяжы па абслугоўванні і пагашэнні дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца першачарговымі ў адносінах да іншых плацяжоў пры выкананні рэспубліканскага бюджэту.

    (пункты 3,6 артыкула 57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 16.07.2008 № 412-З «Бюджэтны кодэкс Рэспублікі Беларусь»).

    Размяшчэнне, пагашэнне (датэрміновы выкуп) аблігацый, у тым ліку за кошт эмісіі новых аблігацый, і выплата даходу па іх ажыццяўляецца ў валюце, у якой выяўлены іх намінальны кошт.

    (пункт 6 Главы 1 Палажэння аб парадку эмісіі, абароту і пагашэння дзяржаўных аблігацый Рэспублікі Беларусь, размешчаных на ўнутраным фінансавым рынку, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.09.2017 № 722).

    Вызваляюцца ад падаходнага падатку з фізічных асоб даходы плацельшчыкаў, атрыманыя па дзяржаўных каштоўных паперах Рэспублікі Беларусь. (абзац 2 пункта 33 артыкула 208 Кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2009 № 71-З "Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь (Асаблівая частка)")

    Для набыцця аблігацый неабходна:

    • адкрыць у ААТ "Белаграпрамбанк" або ў любым іншым банку Рэспублікі Беларусь бягучы (разліковы) рахунак у валюце ажыццяўляемай здзелкі;
    • адкрыць у дэпазітарыі банка (або іншым упаўнаважаным дэпазітарыі Рэспублікі Беларусь) рахунак "дэпо" (для ўліку каштоўных папер) шляхам заключэння дагавора на дэпазітарнае абслугоўванне;
    • заключыць з банкам адпаведны дагавор для набыцця аблігацый (дагавор на брокерскае абслугоўванне або дагавор куплі-продажу).

    У адпаведнасці з п.5 Інструкцыі аб патрабаваннях да ўмоў і парадку ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці па каштоўных паперах, зацверджанай Пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2016 № 76 «Аб рэгуляванні рынку каштоўных папер», раскрываем лакальны прававы акт, які рэгулюе ўмовы і парадак выканання прац і аказання паслуг брокерам.

    Больш падрабязную інфармацыю адносна дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый Вы можаце знайсці на сайце Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь: minfin.gov.by, а таксама атрымаць па тэлефоне 8(017) 229 64 18 , +37544 715 33 25 .

     


    

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць