Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг 136 патэлефануй у свой банк
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Грашовыя пераводы па міжнароднай сістэме грашовых пераводаў

     

    Грашовыя пераводы па міжнароднай

    сістэме грашовых пераводаў

     

    Высокая хуткасць дастаўкі.

    Перавод можна будзе атрымаць праз 10 - 15 хвілін пасля адпраўлення.

    Атрыманне без камісіі.

    Атрымальнік пераводу не нясе ніякіх выдаткаў.

    Бяспека і надзейнасць.

    Кожны перавод абаронены надзейнай сістэмай бяспекі сусветнага класа, якая гарантуе, што грошы будуць выплачаны толькі названай асобе.

    Спосаб прадастаўлення грашовых сродкаў для адпраўкі грашовага пераводу: шляхам унясення наяўных грашовых сродкаў у касу банка.
    Спосабы атрымання грашовых сродкаў па грашовым пераводзе: выдача наяўных грашовых сродкаў з касы банка.
    Краіны, у якія ажыццяўляецца адпраўка грашовых пераводаў: Арменія, Беларусь, Кыргызстан, Малдова, Расія, Сербія, Таджыкістан, Абхазія.

    Цяпер ажыццявіць грашовы перавод можна ў беларускіх або расійскіх рублях.

    Пералік офісаў банка з магчымасцю ажыццяўлення грашовых пераводаў можна даведацца ў Кантакт-цэнтры банка па кароткім нумары 136.

     

    Часта задаюць пытанні

    1.Як адправіць грашовы перавод?

    Адказ. Для адпраўкі пераводу неабходна:

    • звярнуцца ў пункт абслугоўвання з дакументам, які сведчыць асобу;
    • паведаміць прозвішча, імя (імя па бацьку – пры наяўнасці) атрымальніка, краіну прызначэння, суму і валюту атрымання пераводу. Прозвішча, імя (імя па бацьку – пры наяўнасці) атрымальніка павінны быць указаны як у дакуменце, які будзе прад'яўлены пры атрыманні грашовага пераводу;
    • паведаміць іншыя неабходныя рэквізіты.

    Па пытаннях Вы можаце звярнуцца да спецыяліста банка.

    2.Як атрымаць грашовы перавод?

    Адказ. Для атрымання пераводу атрымальніку неабходна:

    • звярнуцца ў пункт абслугоўвання з дакументам, які сведчыць асобу;
    • назваць кантрольны нумар пераводу, суму і валюту падлягаючых да выплаты, а таксама прозвішча, імя (імя па бацьку - пры наяўнасці) адпраўніка.

    Па пытаннях Вы можаце звярнуцца да спецыяліста банка.

    3.Якія ёсць абмежаванні па суме грашовага пераводу?

    Адказ. Максімальная сума аднаго грашовага пераводу, які адпраўляецца, складае 900 000 расійскіх рублёў. Максімальная сума адпраўляемага пераводу ў беларускіх рублях складае эквівалент 900 000 расійскіх рублёў па курсе, устаноўленым сістэмай на момант здзяйснення аперацыі.

    Нацыянальным заканадаўствам банка Атрымальніка пераводу могуць быць устаноўлены іншыя абмежаванні па суме або валюце пераводу.

    4.Як можна вярнуць адпраўлены перавод?

    Адказ. Перавод можна вярнуць, калі ён не быў выплачаны атрымальніку. Для вяртання адпраўленага грашовага пераводу адпраўніку неабходна:

    • звярнуцца ў падраздзяленне банка, які ажыццяўляе выплату грашовых пераводаў з дакументам, які сведчыць асобу;
    • аформіць заяву на ануляванне грашовага пераводу, у якой неабходна ўказаць кантрольны нумар пераводу, суму і валюту пераводу.

    Дадатковая камісія за вяртанне сумы грашовага пераводу з адпраўшчыка не спаганяецца, пры гэтым камісія за перавод вяртанню не падлягае.

    Тэрмін анулявання можа складаць ад 10 хвілін да 2-х тыдняў. Дакладны тэрмін анулявання грашовага пераводу неабходна ўдакладняць у спецыяліста банка.

    5.Ці можна атрымаць ці адправіць грашовы перавод, калі не споўнілася 18 гадоў?

    Адказ. Не, сістэмнымі настройкамі міжнароднай сістэмы грашовых пераводаў прадугледжана абмежаванне на ажыццяўленне грашовых пераводаў непаўналетнімі кліентамі ва ўзросце да 18 гадоў.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць