Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Якую банкаўскую аплатную картку лепш браць ў паездку за мяжу?

    Каб пазбегнуць канвертавання валют і, адпаведна, дадатковых выдаткаў, лепш з сабой браць картку ў той валюце, у якой вы збіраецеся расходаваць грашовыя сродкі.

    У нашым банку можна выпусціць банкаўскую плацежную картку ў беларускіх рублях, доларах ЗША і еўра.

    У выпадку, калі аперацыя здзяйсняецца ў валюце рахунку, то канвертацыі валют адбывацца не будзе, з рахунку спішацца сума роўная суме плацяжу.

    Калі за межамі РБ вы разлічваецеся ў еўра або доларах ЗША і валюта рахунку, да якога выпушчана картка, адрозная ад еўра і долараў ЗША, сума пакупкі будзе спісана ў валюце рахунку па курсе, устаноўленым банкам.

    Калі за межамі РБ вы разлічваецеся ў валюце, адрознай ад долараў ЗША і еўра і валюта рахунку, да якога выпушчана картка, адрозная ад долараў ЗША, то сума пакупкі будзе спісана з вашага рахунку па курсе, устаноўленым банкам з улікам крос-курсу плацежнай сістэмы (пры гэтым выкарыстоўваецца курс валюты пакупкі да курсу даляра ЗША).

    Напрыклад, калі вы здзяйсняеце аперацыю ў грыўнях па картцы ў беларускіх рублях, валютна-абменная аперацыя ажыццяўляецца наступным чынам:

    1. сума пакупкі будзе пераведзена з грыўняў у даляры ЗША па курсе плацежнай сістэмы;
    2. сума ў доларах ЗША будзе пералічана ў валюту рахунка па курсе, устаноўленым банкам на дзень аплаты (банк прымяняе курс на дату, указаную аплатнай сістэмай як дату здзяйснення аперацыі. Як правіла, дата фактычнага здзяйснення аперацыі і дата, перададзеная банку аплатнай сістэмай, аднолькавыя. Аднак у сувязі з наяўнасцю розніцы ў часе і тэхнічнымі асаблівасцямі перадачы дадзеных, даты могуць не супадаць);
    3. атрыманая ў п.2 сума ў беларускіх рублях будзе спісана з вашага рахунку.

    Калі ваш рахунак у доларах ЗША, то з дадзенай схемы выключаецца п.2.

    Такім чынам, калі вы плануеце наведаць краіны еўра зоны, у якіх мясцовай валютай з'яўляецца еўра, найлепш узяць з сабой картку ў еўра, у любых іншых краінах аптымальна будзе выкарыстоўваць картку ў доларах ЗША.

    Варта таксама адзначыць, што курсы міжнародных плацежных сістэм, як правіла, больш выгадныя за курсы куплі валюты ў абменных пунктах.

    Часам пры аплаце пакупак касіры прапануюць некалькі валют на выбар для аплаты. У дадзенай сітуацыі мы рэкамендуем заўсёды выбіраць валюту той краіны, у якой вы знаходзіцеся, нават калі ваша картка ў доларах ЗША і вам прапануюць выбраць гэтую валюту для аплаты. У такіх выпадках сума пакупкі пералічваецца ў даляры ЗША па курсе арганізацыі гандлю і сэрвісу, які, як правіла, не так выгадны як курс плацежнай сістэмы.


    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць