Камітэты, створаныя наглядальным саветам
Аб камітэтах ААТ «Белаграпрамбанк»
У ААТ «Белаграпрамбанк» (далей – банк) дзейнічаюць і штогод перавыбіраюцца 4 камітэты банка: аўдытарскі камітэт, камітэт па рызыках, камітэт па кадравых прызначэннях і ўзнагародах, камітэт па стратэгіі, якія ўзначальваюцца незалежнымі дырэктарамі.
Камітэты банка з’яўляюцца кансультатыўна-дарадчымі ворганами, якія забяспечваюць эфектыўнае выкананне наглядальным саветам банка сваіх функцый па агульнаму кіраўніцтву дзейнасцю банка і падсправаздачныя наглядальнаму савету банка. Камітэты банка не з’яўляюцца ворганамі кіравання банка, не маюць права дзейнічаць ад імя банка.
Камітэты банка ствараюцца ў мэтах папярэдняга разгляду найбольш важных пытанняў, якія датычацца кампетэнцыі наглядальнага савета банка, і спрыяння наглядальнаму савету банка пры ажыццяўленні яго паўнамоцтваў.
Асноўнай задачай камітэтаў банка з’яўляецца забеспячэнне якаснай падрыхтоўкі рашэнняў наглядальнага савета банка па пытаннях, якія датычацца іх кампетэнцыі, шляхам паглыбленага вывучэння азначаных пытанняў і выпрацоўкі неабходных рэкамендацый.
Камітэты ў межах пытанняў, якія датычацца іх кампетэнцыі:
- аналізуюць працэс рэалізацыі мэтаў і стратэгічнага плана развіцця банка, выканання рашэнняў наглядальнага савета банка;
- прадстаўляюць наглядальнаму савету банка свае рэкамендацыі і рэгулярную справаздачу аб дзейнасці камітэтаў банка.
Камітэты банка ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам, Статутам ААТ «Белаграпрамбанк», Палажэннем аб камітэтах, створаных наглядальным саветам ААТ «Белаграпрамбанк», іншымі лакальнымі прававымі актамі банка і рашэннямі агульнага сходу акцыянераў, наглядальнага савета банка.
Аўдытарскі камітэт банка cфарміраваны ў колькасці 5 асобаў: 2 незалежных дырэктара, 1 чалец наглядальнага савета, службовая асоба, адказная за ўнутраны кантроль, кіраўнік упраўлення ўнутранага аўдыта. 80 % камітэта складаюць жанчыны.
Камітэт па рызыках банка сфармаваны ў колькасці 5 асобаў: 2 незалежных дырэктара, 1 чалец наглядальнага савета, службовая асоба, адказная за кіраванне рызыкамі, кіраўнік падраздзялення па рызыках. 20 % камітэта складаюць жанчыны.
Камітэт па кадравых прызначэннях і ўзнагародах банка сфармаваны ў колькосці 5 асобаў: 2 незалежных дырэктара, 1 чалец наглядальнага савета, кіраўнік кадравага падраздзялення, кіраўнік фінансавага падраздзялення. 100 % камітэта складаюць мужчыны.
Камітэт па стратэгіі банка сфармаваны ў колькасці 4 асобаў: 1 незалежны дырэктара, 2 чальцы наглядальнага савета, 1 намеснік старшыні праўлення. 25 % камітэта складаюць жанчыны.
Цягам 9 месяцаў 2024 года адбылося:
- 21 паседжанне камiтэта па рызыках;
- 20 паседжанняў аўдытарскага камiтэта;
- 27 паседжанняў камiтэта па кадравых прызначэннях i ўзнагародах;
- 18 паседжанняў камiтэта па стратэгii.