Зваротная сувязь
Паважаныя наведвальнікі сайта!
Атрымаць адказы на запыты аб прапанаваных ААТ "Белаграпрамбанк" (далей - банк) банкаўскіх прадуктах і паслугах, аб умовах іх прадастаўлення, аб рэжыме работы банка і яго структурных падраздзяленняў, пакінуць водгук аб рабоце банка і да т.п. магчыма праз адну з наступных форм аператыўнай падтрымкі кліентаў банка:
- Жадаеце падзяліцца ўражаннем аб якасці абслугоўвання / пакінуць водгук аб рабоце банка
- Задаць пытанне аб банку і яго прадуктах для фізічных асоб
- Задаць пытанне аб банку і яго прадуктах для юрыдычных асоб
Патэлефанаваць па кароткім нумары 136 ці па нумарах: +375 (17) 218 57 77; +375 (29) 198 57 77 (А1); +375 (29) 888 57 77 (МТС); +375 (25) 999 57 77 (Life:).
Вы атрымаеце адказы на пастаўленыя вамі пытанні па магчымасці аператыўна ці ў найкароткія тэрміны.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" (далей - Закон № 300-З) грамадзяне і юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь маюць права на зварот у банк шляхам:
- падачы пісьмовых зваротаў,
- вусных зваротаў (выкладаюцца падчас асабістага прыёму),
- унясення заўваг і (або) прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў (толькі грамадзяне).
Пры адсутнасці ў зваротах якіх-небудзь рэкамендацый, патрабаванняў, хадайніцтваў, паведамленняў аб парушэнні актаў заканадаўства, недахопах у рабоце арганізацый або пры наяўнасці ў іх толькі падзякі такія звароты прымаюцца да ведама і адказы на іх не накіроўваюцца.
У адпаведнасці з Законам № 300-З звароты будуць разгледжаны не пазней за пятнаццаць дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, – не пазней за адзін месяц, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі.