Прадстаўніцтва Банка ў Італьянскай рэспубліцы
ААТ "Белаграпрамбанк" мае Прадстаўніцтва ў Італьянскай Рэспубліцы (г. Мілан).
Урачыстае адкрыццё прадстаўніцтва адбылося 18 траўня 2007 гады. Гэта першае прадстаўніцтва беларускага банка ў гэтай краіне.
Адкрыццё Прадстаўніцтва прадыктавана дынамічным развіццём гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Італьянскай Рэспублікай і, як вынік, ростам патрэбнасці ў банкаўскім абслугоўванні гандлёвых патокаў і інвестыцыйных праектаў паміж партнёрамі Беларусі і Італіі.
Дзейнасць Прадстаўніцтва арыентавана на прадстаўленне інтарэсаў як самога банка, так і беларускіх прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у Італіі і іншых краінах Еўропы, садзейнічанне ў рэалізацыі камерцыйных і інвестыцыйных праектаў, а таксама на стварэнне аптымальных фінансавых умоў беларускім вытворцам для нарошчвання паставак беларускай прадукцыі на італьянскі рынак. .
Адрас Прадстаўніцтва: Італьянская Рэспубліка, г. Мілан, 20122, вул. Філіпа Карыдоні, 1.
Кіраўнік Прадстаўніцтва - Лагун Аляксандр Барысавіч тэл. +39 02 760 182 87
Факс: +39 02 365 35-862
Рэжым працы: пн.-пт.: 9:00 - 18:00, абед - 13:00 - 14:00.