Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    У Белаграпрамбанку прайшоў жаночы форум "За моцную і квітнеючую Беларусь!"

    02.02.2022

    1 лютага ў Белаграпрамбанку адбыўся жаночы анлайн-форум "За моцную і квітнеючую Беларусь!", арганізаваны Саюзам жанчын банка пры падтрымцы Аб'яднанай прафсаюзнай арганізацыі банка з удзелам прадстаўніц Грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын". Мерапрыемства прайшло ў фармаце дыялогавай пляцоўкі па абмеркаванні дапаўненняў і змяненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

    У рабоце анлайн-форуму "За моцную і квітнеючую Беларусь!" прынялі ўдзел намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Праўлення, Прэзідыума ГА "БСЖ" Лілія Ананіч, член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Праўлення, Прэзідыума ГА "БСЖ" Марына Ленчэўская, прадстаўніцы актыву Саюза жанчын Белаграпрамбанка, а таксама больш за 200 супрацоўніц банка з розных рэгіёнаў рэспублікі.

    У Белаграпрамбанку адбыўся жаночы анлайн-форум "За моцную і квітнеючую Беларусь!"
    У Белаграпрамбанку адбыўся жаночы анлайн-форум "За моцную і квітнеючую Беларусь!"

    Асноўнымі тэмамі абмеркавання сталі інстытут шлюбу і сям'і, выхаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцей, нацыянальная ідэнтычнасць Беларусі, дзяржаўная падтрымка сем'яў з дзецьмі, моладзі, пенсіянераў, інвалідаў, стымуляванне дэмаграфічнага росту ў краіне, фарміраванне пераемнасці пакаленняў, гістарычная праўда аб Вялікай Айчыннай вайне і яе значэнне маладога пакалення Беларусі. У працэсе дыялогу таксама былі закрануты карпаратыўныя каштоўнасці Белаграпрамбанка Радзіма, Сям'я, Чалавек, якія цесна ўзаемазвязаны з нормамі Асноўнага Закона Беларусі.

    Удзельнікі форуму змаглі задаць спікерам пытанні, якія цікавяць, а іх была вялікая колькасць па самых розных напрамках і сферах жыцця і атрымаць вычарпальныя кваліфікаваныя адказы. Акрамя таго, былі выслуханы ўсе меркаванні наконт праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, улічаны ўсе прапановы і заўвагі ўдзельнікаў форуму для далейшай прапрацоўкі.

    Аперацыйны дырэктар дывізіёна рознічнага бізнесу ААТ "Белаграпрамбанк", старшыня Саюза жанчын банка Ганна Свістунова
    Аперацыйны дырэктар дывізіёна рознічнага бізнесу ААТ "Белаграпрамбанк", старшыня Саюза жанчын банка Ганна Свістунова

    - Вельмі каштоўна, што Асноўны Закон Беларусі ўлічвае і падкрэслівае неабходнасць і важнасць захавання гістарычнай культуры, гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, паколькі наш абавязак - перадаць новым пакаленням памяць аб Перамозе, аб масавым подзвігу беларускага народа. Важна таксама, што фарміруюцца ўмовы і перадумовы, каб кожны беларус мог унесці пасільны ўклад у развіццё краіны. Беларусь - мірная краіна, гэта падкрэсліваецца ў Канстытуцыі. Выключаецца любая агрэсія з боку нашай краіны ў адрас іншых краін. А што яшчэ важна для жанчыны? Гэта мір у сям'і, мір у краіне, мір ва ўсім свеце, - падкрэсліла падчас форуму ў інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1" аперацыйны дырэктар дывізіёна рознічнага бізнесу ААТ "Белаграпрамбанк", старшыня Саюза жанчын банка Ганна Свістунова.

    Член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Праўлення, Прэзідыума ГА "БСЖ" Марына Лянчэўская.
    Член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Праўлення, Прэзідыума ГА "БСЖ" Марына Лянчэўская.

    У сваім прывітальным слове ўдзельнікам форуму член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Праўлення, Прэзідыума ГА "БСЖ" Марына Лянчэўская падкрэсліла, што сёння важна фарміраваць ідэалогію дзяржавы і што ў гэтым вельмі важная роля жанчыны.

    - Нам патрэбна моцная дзяржава, - адзначыла спікер. - У Канстытуцыі шмат навэлаў, якія сапраўды будуць умацоўваць нашу дзяржаву, будуць дазваляць нам будаваць дужую грамадзянскую супольнасць. Многія артыкулы Канстытуцыі важныя для жанчыны, як, напрыклад, клопат аб здароўі. Калі грамадзяне будуць клапаціцца аб сваім здароўі, будзе і адпаведная якасць жыцця, працягласць жыцця, будзе развівацца і наша дзяржава. Таксама будзе вырашацца такая праблема, як дэмаграфічная бяспека краіны.

    Марына Лянчэўская адзначыла важнасць дзейнасці Усебеларускага народнага сходу як вышэйшага органа народаўладдзя, якому адводзяцца важныя паўнамоцтвы і якое ў напружаны момант гісторыі павінна выступаць арбітрам, які стрымлівае разбалансіроўку ўлады. Яму належыць права прыняцця такіх стратэгічных дакументаў, як праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця, канцэпцыя нацыянальнай бяспекі, ваенная дактрына, а таксама права назначэння членаў ЦВК, Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў.

       Жаночы анлайн-форум "За моцную і квітнеючую Беларусь!", арганізаваны Саюзам жанчын Белаграпрамбанка пры ўдзеле прадстаўніц Грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын".
    Жаночы анлайн-форум "За моцную і квітнеючую Беларусь!", арганізаваны Саюзам жанчын Белаграпрамбанка пры ўдзеле прадстаўніц Грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын".

    У час форуму гучала таксама тэма інфармацыйнай адукаванасці насельніцтва, у прыватнасці моладзі. Галоўнае, на чым акцэнтавалі ўвагу спікеры, - неабходна правяраць любую інфармацыю, удакладняць яе дакладнасць, не давяраць неафіцыйным крыніцам інфармацыі. Былі атрыманы адказы на пытанні аб сацыяльных гарантыях і правах пенсіянераў і інвалідаў, якія будуць дапоўнены і развіты з прыняццем новай Канстытуцыі. Тое ж датычыцца і сем'яў з дзецьмі. Сёння ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны актыўна абмяркоўваецца пытанне ўмацавання падтрымкі шматдзетных сем'яў, а таксама сем'яў з двума дзецьмі.

    - У Белаграпрамбанку напрацаваны вялізны вопыт сацыяльнай падтрымкі работнікаў. Арганізавана адрасная матэрыяльная дапамога супрацоўнікам, якія маюць патрэбу ў дадатковай падтрымцы. Банк праводзіць дадатковыя выплаты шматдзетным татам і мамам, існуюць штоквартальныя выплаты маці, якія знаходзяцца ў водпуску па догляду за дзіцем. Мы ўвесь час развіваем і дапаўняем сферу падтрымкі нашых працаўнікоў, якія маюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. У бягучым годзе плануем правесці дзень бацькі і адсвяткуем, павіншуем усіх нашых работнікаў-мужчын, якія маюць траіх і больш дзяцей, - расказала старшыня Аб'яднанай прафсаюзнай арганізацыі ААТ "Белаграпрамбанк" Наталля Мармузевіч.

    Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Праўлення, Прэзідыума ГА "БСЖ" Лілія Ананіч (на фота ў цэнтры) падвяла вынік анлайн-форуму
    Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Праўлення, Прэзідыума ГА "БСЖ" Лілія Ананіч (на фота ў цэнтры) падвяла вынік анлайн-форуму

    Падвяла вынік анлайн-форуму «За моцную і квітнеючую Беларусь!» намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Праўлення, Прэзідыума ГА «БСЖ» Лілія Ананіч: «Наша краіна багатая людзьмі, іх творчым і інтэлектуальным патэнцыялам. Нам было цяжка ў розныя часы гісторыі, але мы стварылі моцную краіну. І сёння надышоў час, калі мы павінны згуртавацца і накіраваць усе сілы на абнаўленне Канстытуцыі і ўмацаванне дзяржавы. Усе важныя рашэнні ў краіне будуць прымацца з удзелам народа. Кожны грамадзянін павінен разумець, што дзякуючы новай Канстытуцыі будуць дадзены імпульсы развіцця ўсім працэсам у жыцці грамадства».

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць