- Карпаратыўны сайт ААТ "Белаграпрамбанк" перамог у намінацыі "Банкі" Усерасійскага адкрытага інтэрнэт-конкурсу "Залаты сайт" сярод замежных краін.
- Праўленнем ААТ "Белаграпрамбанк" зацверджана Праграма ўдзелу банка ў развіцці экатурызму ў Рэспубліцы Беларусь.
- ААТ "Белаграпрамбанк" адкрыла прадстаўніцтва ў Італьянскай Рэспубліцы ў г. Мілане.
- Аўтарытэтны фінансавы часопіс "Global Finance" назваў ААТ "Белаграпрамбанк" найлепшым банкам на фінансавым рынку рэспублікі.
- Упершыню ў Рэспубліцы Беларусь ААТ "Белаграпрамбанк" ўкараніла паслугу "Інтэрнэт-банкінг" для трымальнікаў пластыкавых картак нацыянальнай плацежнай сістэмы "БелКарт".
- ААТ "Белаграпрамбанк" першым з айчынных банкаў прыцягнула сіндыцыраваны крэдыт у расійскіх рублях. Арганізатарам сіндыцыраванага крэдыту выступіла ААТ "Банк ВТБ". Гэта таксама першы сіндыцыраваны крэдыт, арганізаваны расійскімі банкамі для банка-нерэзідэнта.
- Згодна з апублікаваным аўтарытэтным фінансавым выданнем "The Banker" рэйтынгам ААТ "Белаграпрамбанк" увайшло ў спіс 25 буйнейшых банкаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, захаваўшы свае пазіцыі ў 1000 буйнейшых банкаў свету.
- ААТ "Белаграпрамбанк" стала членам Міжнароднай канфедэрацыі сельскагаспадарчага крэдыту (CICA). Старшыня Праўлення банка С.М. Румас абраны членам Цэнтральнага камітэта Міжнароднай канфедэрацыі.
- ААТ "Белаграпрамбанк" ушанавана ганаровай узнагародай вядомага англійскага часопіса «Euromoney» - Euromoney Awards for Excellence як найлепшы банк Беларусі.
- У дзейнасці ААТ "Белаграпрамбанк" адбылася знакавая падзея: банкам была пераадоленая мяжа ў 1 трлн. руб. прыцягнутых укладаў насельніцтва.