- Белаграпрамбанк уганараваны залатым медалём прафесійнага конкурсу "Брэнд года 2009" у намінацыі "Сацыяльна адказны брэнд" у катэгорыі "Актыўная сацыяльная пазіцыя"
- ААТ "Белаграпрамбанк" замацавала свае пазіцыі ў спісе 1000 буйнейшых банкаў свету (Top 1000 World Banks), які штогод складаецца аўтарытэтным фінансавым выданнем "The Banker". Банк заняў 321-е месца па велічыні ўласнага капіталу (перамясціўшыся з 630-га месца, якое займаў у 2008 годзе), 9-е месца ў спісе 25 буйнейшых банкаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (перамясціўшыся з 25-га) і працягвае займаць першае месца сярод банкаў Рэспублікі Беларусь (Top 1000 By Country).
- У Мінску па ініцыятыве і пры актыўным удзеле ААТ "Белаграпрамбанк" і ААТ "Расійскі сельскагаспадарчы банк" адбыўся ўстаноўчы сход кіраўнікоў сельскагаспадарчых банкаў краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, вынікам якога стала стварэнне Еўразійскай Асацыяцыі сельскагаспадарчага крэдыту (ЕўрАзАСК/ EURACA). Дадзеная некамерцыйная міждзяржаўная арганізацыя аб'ядноўвае аграпрамысловыя, сельскагаспадарчыя, зямельныя банкі і іншыя крэдытныя арганізацыі, а таксама арганізацыі, дзейнасць якіх звязана з функцыянаваннем аграпрамысловага комплексу.
- Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings ltd пацвердзіла раней вызначаныя рэйтынгі ААТ "Белаграпрамбанк", якія з'яўляюцца аднымі з самых высокіх у беларускай банкаўскай сістэме.
- ААТ "Белаграпрамбанк" арганізавала правядзенне самай буйной здзелкі беларускага рынку ў сферы прыцягнення доўгатэрміновага фінансавання з пакрыццём экспартнага крэдытнага агенцтва, якой міжнароднае выданне Trade Finance прысвоіла ўзнагароду "Здзелка года".
- Белаграпрамбанк арганізаваў правядзенне другой спецыялізаванай канферэнцыі "Аграэкатурызм у Рэспубліцы Беларусь - стан і перспектывы развіцця". Гэта адно з буйнейшых мерапрыемстваў у галіне развіцця турызму, якое штогод збірае больш за 150 удзельнікаў, уключаючы прадстаўнікоў органаў улады і навуковых колаў, замежных экспертаў, а таксама суб'ектаў аграэкатурызму. У межах канферэнцыі былі падведзеныя вынікі конкурсу "Найлепшая аграэкасядзіба года".