- У снежні 2010 г. ААТ "Белаграпрамбанк" упершыню ў Рэспубліцы Беларусь ажыццявіла доўгатэрміновае прыцягненне замежных крэдытных рэсурсаў пад страхоўку нацыянальнага экспартнага агенцтва Atradius (Нідэрланды) для фінансавання паставак абсталявання галандскай вытворчасці для трох сваіх кліентаў.
- Белаграпрамбанк - афіцыйны партнёр міжнароднага праекта Андрыса Ліепы "Рускія сезоны ХІХ стагоддзя". ААТ "Белаграпрамбанк" арганізавала правядзенне канферэнцыі "Фінансаванне новых тэхналогій у малочнай галіне" г. Мілан (Італія).
- Белаграпрамбанк - генеральны партнёр дзіцячага "Еўрабачання-2010". Банк выступіў генеральным партнёрам трэцяга Беларускага інвестыцыйнага форуму, які праводзіўся ў г. Франкфурце-на-Майне (Германія) у рамках Еўрапейскага фінансавага тыдня.
- У жніўні 2010 г. Белаграпрамбанк першым з беларускіх крэдытна-фінансавых арганізацый укараніў сістэмы менеджменту якасці абслугоўвання фізічных асоб, а таксама правёў яе сертыфікацыю на адпаведнасць патрабаванням стандарту СТБ ISO 9001.
- ААТ "Белагрампрамбанк" займае найвышэйшыя пазіцыі сярод беларускіх банкаў згодна з ацэнкай аўтарытэтнага міжнароднага выдання "The Banker". Банк заняў 403-е месца па велічыні ўласнага капіталу, увайшоў у спіс 25 буйнейшых банкаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, заняў 16-е месца (Top 25: Central & Eastern Europe) і працягвае займаць першае месца сярод банкаў Рэспублікі Беларусь (Top 1000 By Country).
- Падпісана Генеральнае Пагадненне аб Супрацоўніцтве паміж Intesa Sanpaolo S.p.A. і ААТ «Белаграпрамбанк»
- 29 красавіка 2010 г. пад эгідай ААТ "Белаграпрамбанк" адбылося пасяджэнне Цэнтральнага Камітэта міжнароднай канфедэрацыі сельскагаспадарчага Крэдыту C.I.C.A.