Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    • Кіраўніцтва ААТ "Белаграпрамбанк" і Raiffeisen Bank Polska S.A.падпісалі крэдытнае пагадненне. Пагадненне заключана з мэтай задавальнення ўзрослага інтарэсу з боку кліентаў ААТ "Белаграпрамбанк" да фінансавання за кошт замежных крэдытных ліній знешнегандлёвых кантрактаў, контрагентамі па якіх выступаюць экспарцёры прамысловага абсталявання і паслуг з Рэспублікі Польшча.
    • Паміж АТ "Еўрапейска-Расійскі Банк" (Чэшская Рэспубліка) і ААТ "Белаграпрамбанк" падпісана Базавае Пагадненне. У рамках Базавага Пагаднення прадугледжана доўгатэрміновае фінансаванне пад страхавое пакрыццё экспартнага страхавога агенцтва Чэшскай Рэспублікі і іншых краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы знешнегандлёвых праектаў, якія плануюць пастаўкі тэхналагічнага абсталявання і паслуг для малочнай, мясной і іншых галін прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
    • ААТ «Белаграпрамбанк» і SIMEST SpA дамовіліся пра аказанне садзейнічання беларускім і італьянскім прадпрыемствам, дзелавым асацыяцыям і фінансавым інстытутам па ўсталяванні дзелавых кантактаў з мэтай стымулявання інвестыцыйных праектаў з удзелам італьянскіх прадпрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь.
    • ААТ «Белаграпрамбанк» укараніла тэхналогію 3D-Secure - сучасны стандарт забеспячэння бяспекі пры ажыццяўленні аперацый аплаты тавараў і паслуг у сетцы інтэрнэт за кошт дадатковай аўтэнтыфікацыі (дапаўненне працэсу аўтарызацыі анлайн-праверкай сапраўднасці, заснаванай на прынцыпах трох даменаў), на базе якога міжнароднымі плацежнымі сістэмамі распрацаваны спецыяльныя праграмы - Verified by Visa і MasterCard SecureCode.
    • У плацежным тэрмінале, усталяваным ААТ "Белаграпрамбанк" у адной з мінскіх кавярняў, была праведзена першая ў Рэспубліцы Беларусь бескантактная аперацыя па тэхналогіі VISA payWave.
    • ААТ "Белаграпрамбанк" падпісала пагадненне на аказанне дэпазітарных паслуг з Commerzbank AG.
    • ААТ "Белаграпрамбанк" уганаравана ўзнагародай Commerzbank AG за дасягненне высокай якасці афармлення плацяжоў, выкананых на працягу 2011 года праз карэспандэнцкія рахункі "Ностра", адкрытыя ў нямецкім банку. Дадзеная ўзнагарода была ўручана Старшыні Праўлення ААТ "Белаграпрамбанк" У.І. Падкавыраву ў ходзе сустрэчы з прадстаўнікамі Commerzbank AG, якая адбылася 8 лістапада 2012 года. Commerzbank AG, асабліва падкрэсліў, што якасць апрацоўкі міжнародных плацяжоў дазваляе знізіць кошт і павысіць хуткасць разлікаў, якія праводзяцца банкам.
    • ААТ "Белаграпрамбанк" узяло ўдзел у 7-й спецыялізаванай выставе "Банк. Страхаванне. Лізінг".
    • Дзякуючы садзейнічанню Белаграпрамбанка была праведзена мадэрнізацыя школы № 1 у горадзе Тураў, а таксама створана і ўмацавана матэрыяльна-тэхнічная база навучальнай установы.


    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць