- ААТ "Белаграпрамбанк" уганаравана Дыпломам І ступені Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі-2013". Узнагароду ў намінацыі "За прапаганду чытання" банк атрымаў дзякуючы рэалізацыі сумеснага праекта з выдавецтвам "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі". У яго межах аматарам кнігі былі прадстаўлены тры выданні: "Энцыклапедыя для школьнікаў і студэнтаў. Інфармацыйнае грамадства. ХХІ стагоддзе", "Чырвоная кніга Беларусі для дзяцей" і "Вялікая кніга казак".
- У сакавіку ААТ "Белаграпрамбанк" усталявала дзесяцітысячны плацежны тэрмінал!
- ААТ "Белаграпрамбанк" адзначана дыпломам міжнароднай плацежнай сістэмы Visa за ўкараненне бескантактных банкаўскіх плацежных картак Visa payWave у Рэспубліцы Беларусь.
- У межах Тыдня фінансавай пісьменнасці дзяцей і моладзі, які ладзіўся ў Беларусі з 16 сакавіка па 26 сакавіка, супрацоўнікі ААТ "Белаграпрамбанк" наведалі больш за 50 агульнаадукацыйных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў па ўсёй краіне, выступілі перад больш як 15 000-ай аўдыторыяй школьнікаў і студэнтаў розных узроставых груп.
- Супрацоўніцтва ААТ "Белаграпрамбанк" з Дзяржавай Ізраіль: вопыт вызначае перспектывы!
- Пры падтрымцы Белаграпрамбанка створана электронная версія Брэсцкай Бібліі.
- ААТ "Белаграпрамбанк" паспяхова завершана сертыфікацыя ў міжнароднай плацежнай сістэме MasterCard Worldwide як па эмісіі, так і па эквайрынгу картак MasterCard PayPass.
- ААТ "Белаграпрамбанк" усталюе тэрмінальнае абсталяванне пры прыёму банкаўскіх плацежных картак у сельскіх сядзібах рэспублікі.
- Падпісаны дагавор пра стварэнне ЗАТ "БЕЛКАРТ". Беларуская плацежная сістэма надзяляецца правамі асобнай юрыдычнай асобы. У ліку заснавальнікаў - чатыры адкрытыя акцыянерныя таварыствы: ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр», ААТ «ААБ Беларусбанк», ААТ «Белаграпрамбанк» і ААТ «Белінвестбанк».
- ААТ "Белаграпрамбанк" палепшыла свае пазіцыі ў топ-1000 буйнейшых банкаў свету. У штогадовым рэйтынгу аўтарытэтнага брытанскага часопіса «The Banker» ААТ "Белаграпрамбанк" заняло 504 месца.
- ААТ "Белаграпрамбанк" у 7-ы раз зладзіла штогадовы фестываль моладзі ААТ "Белаграпрамбанк" "Новае пакаленне", закліканы ў нефармальнай абстаноўцы "прыняць у шэрагі" супрацоўнікаў банка маладых спецыялістаў.
- ААТ "Белаграпрамбанк" падпісала пагадненне аб прыцягненні сіндыцыраванага крэдыту ў аб'ёме 63,5 млн. долараў ЗША тэрмінам на 1 год з магчымасцю пралангацыі на наступны гадавы перыяд.
- ААТ «Белаграпрамбанк» у поўным аб'ёме і своечасова ажыццявіла пагашэнне выпуску крэдытных нот (Credit Linkes Notes, CLN) у суме 100 млн. долараў ЗША і выплату шостага купона ў памеры 5,14 млн. долараў ЗША.
- Другі год запар ААТ "Белаграпрамбанк" ганаруецца прэстыжнай узнагародай Commerzbank AG за дасягненне высокай якасць афармлення плацяжоў праз карэспандэнцкія рахункі "Ностра", адкрытыя ў нямецкім банку.