- Белаграпрамбанк атрымаў узнагароду Cbonds Awards у намінацыі "Найлепшы брокер на рынку аблігацый", што пацвярджае статус банка як аднаго з вядучых гульцоў на фінансавым рынку Рэспублікі Беларусь.
- НА GooglePlay і AppStore апублікавана мабільнае прыкладанне ААТ "Белаграпрамбанк", якое з'яўляецца мабільнай версіяй паслугі "Інтэрнэт-банкінг". Аўтарызаваныя карыстальнікі могуць праглядаць інфармацыю пра свае карткі і рахункі, а таксама ажыццяўляць розныя аперацыі і плацяжы.
- QR-коды для спампоўвання мабільнага прыкладання ААТ "Белаграпрамбанк" - рабіцеся яшчэ мабільнейшымі!
- ААТ "Белаграпрамбанк" перадало сертыфікат на адзін мільярд рублёў Беларускаму грамадскаму аб'яднанню ветэранаў. Дадзеныя сродкі выкарыстаныя на аказанне матэрыяльнай падтрымкі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны да 70-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь.
- Старшынёй Праўлення ААТ "Белаграпрамбанк" прызначаны Анатоль Анатольевіч Лысюк.
- Прыняты ў прамысловую эксплуатацыю пілотны праект аўтаматызаванай сістэмы падтрымкі карыстальнікаў інфармацыйных тэхналогій ААТ "Белаграпрамбанк".
- Атрыманы абноўлены сертыфікат адпаведнасці патрабаванням міжнароднага стандарту ISO 9001, а таксама паспяхова пашырана сфера сертыфікацыі дзейнай у ААТ "Белаграпрамбанк" сістэмы менеджменту якасці ў частцы прадастаўлення рознічных банкаўскіх паслуг.
- Укарэнены цэнтралізаваны маніторынг банкаматаў з дапамогай праграмнага забеспячэння «ProView» распрацоўкі Wincor Nixdorf International GmbH.
- Каля 25 тысяч вучняў 5-х класаў сярэдніх школ Рэспублікі Беларусь атрымалі ад Белаграпрамбанка зборнік дзіцячых казак на фінансаваю тэму "Твае першыя фінансы".
- Падпісаны Генеральнае пагадненне паміж ААТ "Белаграпрамбанк" і Banco Popolare di Sondrio SCpA (Італія) і Пагадненне аб супрацоўніцтве з ЗАТ "Венгерскі Экспартна-Імпартны Банк". Таксама заключана Пагадненне з VTB Bank (Austria) AG па прыцягненні крэдытных рэсурсаў аўстрыйскага банка ў памеры 18 млн. еўра.
- ААТ "Белаграпрамбанк" завяршыла здзелку па прыцягненні найбуйнейшага ў сваёй гісторыі сіндыцыраванага крэдыту ў памеры 70 млн. долараў ЗША і 29 млн. еўра тэрмінам на 1 год.
- ААТ "Белаграпрамбанк" стала арганізатарам 9-й міжнароднай канферэнцыі "Рознічныя банкаўскія паслугі: тэндэнцыі і перспектывы". Прадстаўнікі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, а таксама беларускіх, украінскіх і расійскіх банкаў і кампаній абмяркоўвалі тэмы павелічэння долі безнаяўных плацяжоў у рознічным тавараабароце, развіцця рынку грашовых пераводаў, павышэння лаяльнасці кліентаў многае іншае.
- Падпісаны пакет пагадненняў з ААТ "Маскоўская біржа ММВБ-РТС", у выніку якога ААТ "Белаграпрамбанк" атрымала статус удзельніка таргоў на валютным рынку Маскоўскай біржы. Гэта падзея стала важным элементам інтэграцыі фінансавых рынкаў і рэалізацыі сумеснай валютнай палітыкі ў рамках функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза.
- Праведзены дыягнастычны аўдыт дзейнасці на адпаведнасць патрабаванням міжнародных стандартаў у галіне Аховы працы і здароўя (OHSAS 18001), а таксама Сацыяльнай адказнасці (SA 8000), атрыманы высокія ацэнкі экспертаў пра ступень адпаведнасці ўказаных сістэм менеджменту патрабаванням міжнародных стандартаў.
- Укарэнена цэнтралізаваная інтэграваная банкаўская сістэма SC-Bank NT, што дазволіла завяршыць чарговы этап маштабнай аптымізацыі рэгіянальнай сеткі. У выніку колькасць адасобленых падраздзяленняў банка была скарочаная да 8 (цэнтральны апарат, Мінская гарадская дырэкцыя і 6 абласных упраўленняў).
- Адбылася IV Міжнародная спецыялізаваная канферэнцыя "Аграэкатурызм - стан і перспектывы развіцця". У ходзе канферэнцыі абмеркаваны актуальныя пытанні вясковага турызму, асноўныя арыенціры далейшага развіцця і ўкаранення інавацыйных ідэй у сферы аграэкатурызму і іншыя тэмы.
- Рэалізаваны праект па ўкараненні мабільнага эквайрынгу, у рамках якога падключана першая mPOS-прылада для прыёму банкаўскіх плацежных картак, а таксама першая інтэрнэт-крама. Першая аперацыя аплаты на mPOS-тэрмінале адбылася 30 снежня 2014 года.