- Белаграпрамбанк уганараваны званнем "Мецэнат культуры Беларусі-2014". Пры фінансавай падтрымцы Белаграпрамбанка ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрылася выстава MATER DEI: іканаграфія адной любові», у якой былі прадстаўлены шэдэўры італьянскага мастацтва эпохі Рэнесансу і працы мастакоў XV–XIX стагоддзяў.
- У рамках карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці Банк стаў рэалізоўваць праграму крэдытнай падтрымкі грамадзян, якія ажыццяўляюць вядзенне асабістых падсобных гаспадарак. У рамках праграмы крэдыты прадастаўляюцца на набыццё сельскагаспадарчай жывёлы, пасадачнага матэрыялу пладовых і ягадных раслін, парнікоў і цяпліц, на набыццё трактароў, сельскагаспадарчых машын і абсталявання.
- Згодна з пастановай Савета Міністраў №255 ад 1 красавіка 2015 года Белаграпрамбанк атрымаў паўнамоцтвы банка-агента Урада Беларусі. Банку даверана ажыццяўляць аперацыі па прыцягненні, абслугоўванні і пагашэнні знешніх дзяржаўных пазык і знешніх пазык, прыцягнутых пад гарантыі Урада.
- У цэнтральны офісе Белаграпрамбанка ў гонар святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы сертыфіката на 1 мільярд рублёў Беларускаму грамадскаму аб'яднанню ветэранаў.
- Сімвал дзіцячай ашчаднай праграмы "Расці вялікі!" Агрык упершыню стаў талісманам беларускай спартыўнай дэлегацыі (на І Еўрапейскіх гульнях у Баку).
- Белаграпрамбанкам паспяхова пройдзены другі наглядальны аўдыт і пацверджана дзеянне Сертыфіката адпаведнасці СМК рознічных банкаўскіх паслуг у Сістэме добраахвотнай сертыфікацыі TÜV International Certification (Германія).
- Статутны фонд ААТ "Белаграпрамбанк" павялічаны на 1,3 трлн. рублёў. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 ліпеня 2015 года № 321 "Аб павелічэнні статутных фондаў асобных арганізацый" памер статутнага фонду ААТ "Белаграпрамбанк" павялічаны на 1 300 000 000 000 рублёў шляхам павелічэння долі Рэспублікі Беларусь у статутным фондзе банка.
- У рамках развіцця супрацоўніцтва ў сферы знешнегандлёвага фінансавання ААТ "Белаграпрамбанк", Міжнародны інвестыцыйны банкі і Československá obchodní banka, a.s. (Чэхія) рэалізавалі дэбютны сумесны праект па фінансаванні пастаўкі СВК "Агракамбінат Сноў" (Рэспубліка Беларусь) тэхналагічнай лініі па перапрацоўцы адходаў жывёльнага паходжання адным з буйнейшых чэшскіх вытворцаў машын і абсталявання.
- Белаграпрамбанк у надзвычай сціслыя тэрміны забяспечыў распрацоўку і ўкараненне сістэмы менеджменту якасці ў будаўнічай галіне ў адпаведнасці з патрабаваннямі, устаноўленымі нацыянальным стандартам Рэспублікі Беларусь СТБ ISO 9001-2009, і ў жніўні 2015 года паспяхова прайшоў сертыфікацыю сістэмы менеджменту якасці будаўнічай дзейнасці ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь.
- На працягу верасня больш за 88 000 пяцікласнікаў па ўсёй Беларусі бясплатна атрымалі зборнік казак на фінансавую тэматыку "Твае першыя фінансы", распрацаваны Белаграпрамбанкам.
- Белаграпрамбанк заняў трэцяе месца па выніках конкурсу "Працадаўца года - 2015" у намінацыі "Фінансавыя паслугі".
- Банк выступіў генеральным партнёрам бізнес-мерапрыемства Minsk Invest Weekend.
- Была ўкарэнена комплексная Сістэма аўтаматызацыі Кантакт-цэнтра, у выніку чаго з'явіліся новыя сэрвісы ў абслугоўванні кліентаў Банка (вэб-чат, замова званка і інш.).
- У кастрычніка 2015 года Белаграпрамбанк стаў паўнапраўным удзельнікам Польска-Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, а Старшыня Праўлення Банка А.А. Лысюк быў абраны ў Савет Палаты.
- Белаграпрамбанк своечасова пагасіў сіндыцыраваны крэдыт у памеры 70 млн. долараў ЗША і 29 млн. еўра.
- Паміж ААТ "Белаграпрамбанк" і ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" заключана пагадненне па прадастаўленні фінансавай падтрымкі суб'ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва па праграме, ініцыяванай Банкам развіцця Рэспублікі Беларусь.
- Адбылася V Міжнародная спецыялізаваная канферэнцыя "Аграэкатурызм 2015: інавацыі і тэрытарыяльнае развіццё" з удзелам замежных экспертаў з краін блізкага і далёкага замежжа. У рамках канферэнцыі былі падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу "Найлепшая аграэкасядзіба года", дзе за прызавыя месцы змагаліся 15 фіналістаў. Усяго ж на ўдзел у конкурсе было пададзена 40 заявак.
- Белаграпрамбанк атрымаў званне "Найлепшы Банк у Беларусі - 2015". Узнагарода прысвоена Банку аўтарытэтным міжнародным бізнес-выданнем bne IntelliNews у рамках публікацыі агляду банкаўскага сектара краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы за 2015 год, падрыхтаванага рэдакцыяй выдання сумесна з рэйтынгавымі агенцтвамі tandard & Poor’s і Fitch Ratings.
- Банк рэалізаваў інвестыцыйны праект па будаўніцтве "Свінагадоўчага комплексу на 100 тыс. галоў свіней на год". Дадзены маштабны доўгатэрміновы праект агульным коштам парадку 30,0 млн. еўра быў рэалізаваны з выкарыстаннем страхавога пакрыцця экспартнага крэдытнага агенцтва SACE (Італія) без прадастаўлення гарантый Урада Рэспублікі Беларусь на карысць італьянскага фінансуючага банка.
- Па выніках правядзення Рэспубліканскага конкурсу сярод Кантакт-цэнтраў "Ветлівыя банкі" Белаграпрамбанк заняў другое месца.