Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    • Паміж Белаграпрамбанкам і VTB Bank (Deutschland) AG (Германія) было заключана дэбютнае Крэдытнае пагадненне ў рамках Генеральнага крэдытнага пагаднення аб гандлёвым фінансаванні, якое прадугледжвае прыцягненне 15 мільёнаў еўра на тэрмін да 1 года.
    • Міністэрства культуры Беларусі ўзнагародзіла банк ганаровым дыпломам "Мецэнат культуры Беларусі-2015" за аказанне значнай фінансавай дапамогі ў рэалізацыі нацыянальных культурных мерапрыемстваў.
    • Банк увёў у эксплуатацыю аўтаматычнае дэпазітарнае сховішча (г. Мінск, вул. Раманаўская Слабада, 8). Кліенту банка прадастаўляецца бесперашкодны доступ да сейфавых ячэек 24 гадзіны на суткі. На момант з'яўлення ўказаная аперацыя з'яўляецца ўнікальнай для рынку банкаўскіх паслуг Беларусі.
    • На міжнароднай канферэнцыі ў Ташкенце (Узбекістан) прадстаўнікам Белаграпрамбанка ўручылі ўдзячнасць ад буйнейшай ІТ-кампаніі ў Паўночнай Еўропе Tieto.
    • Белаграпрамбанк заключыў пагадненне з Банкам развіцця Рэспублікі Беларусь і працягнуў супрацоўніцтва па праграме фінансавання малога і сярэдняга бізнесу.
    • Талісманам беларускіх спартсменаў на Летніх Алімпійскіх гульнях 2016 у Рыа-дэ-Жанэйра (Бразілія) стаў сімвал дзіцячай ашчаднай праграмы "Расці вялікі!" Агрык.
    • Белаграпрамбанк выступіў Генеральным спонсарам прызавога фонду Мінскага паўмарафону-2016 (спартыўнае свята для прафесіяналаў і аматараў бегу). У гонар свайго 25-годдзя банкам вызначана агульная сума прызавых у памеры 50 000 BYN.
    • Для павышэння даступнасці фінансавых паслуг банк правёў адаптацыю асобных банкаматаў для людзей з паслабленым зрокам. Актуальныя адрасы банкаматаў з магчымасцю выбару спецрэжыму размешчаны тут.
    • Адбылося падпісанне пагаднення паміж Белаграпрамбанкам і Паўночнай экалагічнай фінансавай карпарацыяй (NEFCO). Пагадненне прадугледжвае супрацоўніцтва двух фінансавых інстытутаў па фінансаванні праектаў экалагічнай скіраванасці кліентаў ААТ "Белаграпрамбанк" за кошт сродкаў крэдытнай лініі, устаноўленай NEFCO для банка.
    • Упершыню стала магчымым адкрыць анлайн-дэпазіт пры дапамозе мабільнага прыкладання (без выкарыстання інтэрнэт-банкінгу і наведвання офісаў банка).
    • Белаграпрамбанк усталяваў банкамат з функцыяй папаўнення гатоўкай. Прылада працуе з беларускімі рублямі, доларамі ЗША, еўра і дазваляе ўносіць банкноты пачкам да 100 купюр.
    • Банк выступіў генеральным партнёрам міжнароднага тэніснага турніру сярод юнакоў і дзяўчат ва ўзросце да 16 гадоў «Agrik Cup». Турнір адбыўся ўпершыню, аднак ён ужо ўваходзіць у каляндар Еўрапейскай тэніснай федэрацыі, г.зн. за ўдзел у ім тэнісісты атрымліваюць рэйтынгавыя ачкі.
    • У рамках развіцця супрацоўніцтва з італьянскімі фінансавымі інстытутамі ААТ "Белаграпрамбанк" падпісаны Прынцыпы аб супрацоўніцтве з адным з буйнейшых італьянскіх банкаў Unione di Banche Italiane S.p.A.
    • Банк ажыццявіў пагашэнне дзясятага юбілейнага сіндыцыраванага крэдыту. Пагашэнне здзейснена ў поўным аб'ёме і ў строгай адпаведнасці з умовамі крэдытнага пагаднення.
    • Другі год запар Белаграпрамбанк становіцца генеральным партнёрам "Стартап года - 2016".
    • Адбылася VI Міжнародная спецыялізаваная навукова-практычная канферэнцыя "Аграэкатурызм 2016: зялёная эканоміка і крэатыўнасць", у рамках якой былі падведзены вынікі штогадовага конкурсу беларускіх аграсядзіб.
    • Праект карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці "Каманда мары", суарганізатарам, ініцыятарам і генеральным партнёрам якога выступіла ААТ "Белаграпрамбанк", заняў трэцяе месца ў намінацыі "Найлепшы грамадскі праект" на V Міжнародным конкурсе камунікацыйных праектаў Eventiada Awards 2016.
    • Еўразійскі банк развіцця прадаставіў Белаграпрамбанку ўзнаўляльную крэдытную лінію ў памеры 30 млн. долараў ЗША тэрмінам на 5 гадоў.


    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць