2018 год
Па версіі часопіса Global Banking & Finance Review ААТ «Белаграпрамбанк» прызнана найлепшым банкам Беларусі ў 2017 годзе адразу ў трох намінацыях – «Найлепшы карпаратыўны банк», «Найлепшы КСА банк», «Найлепшы рознічны банк».
Агрык стаў талісманам нацыянальнай зборнай на ХХІІІ Зімовых Алімпійскіх гульнях у г. Пхенчхане (Рэспубліка Карэя).
13 лютага ААТ "Белаграпрамбанк" і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) падпісалі пагадненне ў рамках Праграмы садзейнічання развіццю гандлю ЕБРР, у адпаведнасці з якім ААТ "Белаграпрамбанк" атрымала статус Пацвярджальнага банка і такім чынам далучылася да больш як 800 пацвярджальных банкаў па ўсім свеце.
Па выніках конкурсу "Спажывецкі попыт - 2017", зладжанага фінансавым парталам Інфабанк.бай, Белаграпрамбанк атрымаў дзве ўзнагароды: 1-е месца ў намінацыі "Найлепшы банкамат" і 3-е месца ў намінацыі "Найлепшы інфакіёск".
У лютым распачалося супрацоўніцтва Белаграпрамбанка і Беларускай федэрацыі сінхроннага плавання.
Белаграпрамбанк у 2018 годзе выступае генеральным партнёрам праграмы гандлёва-эканамічных і культурных падзей Пасольства Італьянскай Рэспублікі.
Белаграпрамбанк заняў 2-е месца ў Рэспубліканскім прафсаюзным конкурсе прафесійнага майстэрства сярод спецыялістаў па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг "Беларускі майстар - 2018".
Рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's павысіла доўгатэрміновыя рэйтынгі ААТ "Белаграпрамбанк" да ўзроўню "В", прагноз - "Стабільны".
У прэміі "Банк года - 2017" Белаграпрамбанк заняў 1-е месца ў намінацыі "Найлепшы рэгіянальны банк Рэспублікі Беларусь - 2017", а таксама 1-е месца ў намінацыі "Выбар карыстальнікаў партала Myfin.by", дзе вырашальным аказалася меркаванне інтэрнэт-карыстальнікаў.
Белаграпрамбанк прэзентаваў картку Visa Infinite - эксклюзіўны плацежны інструмент, якія аб'ядноўвае ў сабе не толькі гнуткія фінансавыя ўмовы і сэрвісы міжнароднага класа, але і выключныя прывілеі і ўнікальныя магчымасці.
Белаграпрамбанк выступіў Генеральным партнёрам Нацыянальнага этапу Сусветных дзіцячых Гульняў пераможцаў у Беларусі, галоўнымі ўдзельнікамі якога сталі дзеці, якія перанеслі анкалогію і ўжо завяршылі лячэнне.
18 мая заключана пагадненне аб намерах па прадастаўленні крэдытных рэсурсаў у рамках рэалізацыі знешнегандлёвых праектаў у сферы мясаперапрацоўчай галіны паміж ААТ "Белаграпрамбанк" і BPER Banca S.p.A.
12 чэрвеня споўнілася 5 гадоў з моманту падпісання дагавора аб супрацоўніцтве паміж ААТ "Белаграпрамбанк" і Нацыянальным алімпійскім камітэтам Беларусі.
Белаграпрамбанк выступіў партнёрам адкрытага першыства на прызы "Max Mirnyi Center" "Агрык Оўпэн" сярод дзяцей ад 8 да 10 гадоў.
На пачатку ліпеня ААП "Белаграпрамбанк" сумесна з кампаніяй Samsung Electronics і міжнароднай сістэмай Mastercard запусціў сучасны мабільны плацежны сэрвіс Samsung Pay.
Карпаратыўныя кліенты ААТ "Белаграпрамбанк" цяпер могуць скарыстацца новымі магчымасцямі мабільнага прыкладання «Belapb Business» - электронна-лічбавым падпісаннем дакументаў.