2019 год
Белаграпрамбанк узяў удзел у знакавым для банкаўскай сістэмы Беларусі праекце па выпуску банкаўскай гарантыі па тэхналогіі блакчэйн.
Белаграпрамбанк заключыў з Банкам развіцця Рэспублікі Беларусь Генеральнае пагадненне аб парадку ўзаемадзеяння ў рамках фінансавання суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва на 2019 год.
Белаграпрамбанк выступіў афіцыйным партнёрам ІІІ Міжнароднага форуму "Беларусь аграрная" і прадставіў на форму сваю стратэгію працы з с/г прадпрымальнікамі ў рэгіёнах.
У банкаматах Белаграпрамбанка запрацаваў новы сэрвіс па пераводзе сродкаў паміж карткамі любых беларускіх банкаў, у тым ліку паміж карткамі розных плацежных сістэм.
Белаграпрамбанк атрымаў узнагароду ад фінансавага партала Infobank.by - у намінацыі "Абмен валют - 2018" банк заняў пачэснае трэцяе месца.
Белаграпрамбанк першым у краіне атрымаў Пасведчанне аб дзяржаўнай акрэдытацыі спецыялізаванага дэпазітарыя выдзеленых актываў, выдадзенае Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь.
Белаграпрамбанк па выніках рэкламнай гульні "Шчаслівы ўклад" сярод укладчыкаў уручыў пераможцу галоўны прыз - ключы ад 1-пакаёвай кватэры ў Мінску.
Па выніках Рэспубліканскага конкурсу "Жанчына года", які штогод ладзіцца пад эгідай АТ "Беларускі саюз жанчын", адной з 40 пераможцаў стала супрацоўніца Белаграпрамбанка.
Белаграпрамбанк падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве з Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў у сферы прадастаўлення парук.
Белаграпрамбанк у чарговы раз быў уганараваны званнем "Мецэнат культуры" за дапамогу ў рэалізацыі культурных і сацыяльных праектаў.
У конкурсе "Банк года" Белаграпрамбанк атрымаў дзве ўзнагароды: 2-е месца ў намінацыі "Карпаратыўна-сацыяльная адказнасць" і 3-е месца ў намінацыі "Здзелка года".
Белаграпрамбанк уганараваны прэстыжнай узнагародай (STP AWARD 2018 BEST IN CLASS) з боку нямецкага банка VTB Bank (Europe) SE за высокі паказчык якасці выканання кліенцкіх плацяжоў.
Белаграпрамбанк другі год запар выступае Генеральным партнёрам Сусветных Гульняў Пераможцаў у Беларусі, галоўнай задачай якіх з'яўляецца дапамога дзецям, якія перанеслі анкалагічныя захворванні.
Прадстаўніцы Белаграпрамбанка ўзялі ўдзел у Другім Форуме жанчын краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва на тэму "Роўнасць магчымасцей", які адбыўся ў Бішкеку (Кыргызстан).
1 чэрвеня ў Міжнародны дзень абароны дзяцей дзякуючы фінансавай падтрымцы Белаграпрамбанка ў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Бараўлянах адчынілася ультрасучасная лабараторыя генетычных біятэхналогій.
Белаграпрамбанк рэалізаваў праект "Мабільны банкамат", мэта якога - забяспечыць грашовай наяўнасцю жыхароў рэгіёнаў, дзе адсутнічаюць стацыянарныя банкаматы.
Белаграпрамбанк узнагароджаны як самы актыўны фінансавы інстытут ЕАЭС у выкарыстанні новых інструментаў Маскоўскай біржы.
Агрык у 10-ы раз стаў талісманам беларускай зборнай! Гэтым разам на ІІ Еўрапейскіх гульнях 2019 года ў г. Мінску.
У Белаграпрамбанку адбылося ўнікальнае для Беларусі мерапрыемства - міжнародны круглы стол на тэму "Роля жаночых арганізацый у дасягненні мэт устойлівага развіцця".
Белаграпрамбанк адчыніў высокатэхналагічны офіс на праспекце Пераможцаў, 119 у г. Мінску.
Белаграпрамбанк стаў першым з беларускіх банкаў, які сумесна з кампаніяй VISA распачаў выпуск плацежных пярсцёнкаў PayRing.
Дзякуючы падтрымцы Белаграпрамбанка пад Мінскам адбылося грандыёзнае спартыўна-забаўляльнае шоу - фестываль «SHIMKO збірае сяброў».
Белаграпрамбанк выступіў афіцыйным партнёрам Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску",
Белаграпрамбанк атрымаў узганароду "Зубр эканомікі - 2019" у намінацыі "За істотны ўклад у развіццё эканамічнага патэнцыялу рэгіёнаў краіны".
Белаграпрамбанк запусціў імгненныя плацяжы для карпаратыўных кліентаў у рэжыме рэальнага часу 24 гадзіны на суткі 7 дзён на тыдзень без выхадных і святочных дзён.
У інтэрнэт-банкінгу, у мабільным прыкладанні і ў інфакіёсках Белаграпрамбанка ўсім трымальнікам картак банка сталі даступныя пераводы сродкаў на карткі плацежнай сістэмы VISA у асобныя краіны СНД, а таксама пераводы грошай ва ўсе краіны свету на карткі Mastercard.
У Мінску адкрыўся першы "разумны прыпынак" з банкаматам і інфакіёскам Белаграпрамбанка.
Белаграпрамбанк заключыў пагадненне з нідэрландскім банкам Credit Europe Bank N.V.
Белаграпрамбанк у чарговы раз стаў партнёрам і актыўным удзельнікам Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва (GEW) у Беларусі.
Белаграпрамбанк заключыў Рамачны дагавор з "Азіяцка-Ціхаакіянскім Банкам" (ПАТ) (Расія).
У рамках развіцця супрацоўніцтва з замежнымі фінансавымі інстытутамі Белаграпрамбанк падпісаў Пагадненне аб супрацоўніцтве з адным з буйнейшых мангольскіх банкаў - Golomt Bank LLC.
Кліентам Белаграпрамбанка сталі даступны плацежныя сэрвісы Samsung Pay, Apple Pay і Garmin Pay.
Адбылася пралангацыя еўрапейскага сіндыцыраванага крэдыту, арганізаванага Белаграпрамбанкам у кастрычніку 2018, на наступны 1 год.
У ходзе візіту Урадавай дэлегацыі, узначаленай Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Сяргеем Румасам, на інвестыцыйны саміт ЕБРР для краін "Усходняга партнёрства" адбылося падпісанне другога крэдытнага пагаднення паміж ААТ "Белаграпрамбанк" і Еўрапейскім інвестыцыйным банкам.
Белаграпрамбанк запусціў праект "Цэнтры прыцягення" - стварэнне бізнес-прастор, якія прадугледжваюць каворкінг, бізнес-адукацыю, развіццё жаночага прадпрымальніцтва, пабудову стартапаў і прыцягненне інвестыцый і г.д.
Белаграпрамбанк стаў уладальнікам дзвюх срэбраных узнагарод у рэспубліканскім конкурсе «Прэмія HR-брэнд 2019».