2022 год
Белаграпрамбанк ажыццявіў магчымасць аказваць паслугу бясплатнай дастаўкі банкаўскіх плацежных картак праз РУП «Белпошта».
Белаграпрамбанк арганізаваў рэспубліканскі кейс-чэмпіянат "АГРА 4.0" для прадпрымальнікаў і крэатыўнай моладзі.
Дабрачыннай картцы "Дакранання" Белаграпрамбанка споўнілася 4 гады.
Белаграпрамбанк пад суббрэндам "эквайрынг-pro" сумесна з Банкаўскім працэсінгавым цэнтрам запусціў новы эквайрынгавы прадукт "Тэрмінал у смартфоне".
Белаграпрамбанку ўручаны высокія ўзнагароды прэміі "Брэнд года" - Гран-пры, два золаты, бронза і дыплом фіналіста!
1 лютага ў Белаграпрамбанку адбыўся жаночы анлайн-форум "За моцную і квітнеючую Беларусь!".
У Мабільным інтэрнэт-банкінгу Белаграпрамбанка дададзены новы раздзел - "Скарбонка".
З 21 па 27 сакавіка 2022 года Белаграпрамбанк прыняў актыўны ўдзел у Тыдні фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі (Global Money Week).
24 сакавіка ў прэс-цэнтры Беларускага тэлеграфнага агенцтва адбылася прэс-канферэнцыя з нагоды запуску Рэспубліканскай конкурснай праграмы "Стартап-марафон" Белаграпрамбанка для падтрымкі стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва ў краіне.
Паміж Белаграпрамбанкам і Магілёўскім абласным камітэтам падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні па развіцці і падтрымцы стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва ў Магілёўскай вобласці.
Паміж Белаграпрамбанкам і Палескім дзяржаўным універсітэтам падпісана дарожная карта ўзаемадзеяння, якая прадугледжвае супрацоўніцтва ў адукацыйнай і навукова-даследчай сферах.
Белаграпрамбанк удастоены ўзнагароды за імклівы рост эмісіі картак БЕЛКАРТ у 2021 годзе.
У шэрагу банкаматаў Белаграпрамбанка стала даступная новая паслуга - купля банкам наяўных долараў ЗША, еўра, расійскіх рублёў за наяўныя беларускія рублі.
Дзве прадстаўніцы Белаграпрамбанка атрымалі званне "Жанчына года - 2021", арганізаванага Беларускім саюзам жанчын.
1 мая 2022 года адбыўся запуск новага карпаратыўнага прадукта - функцыянальнага комплексу Саsh-Pooling у падсістэме "Інтэрнэт-Кліент" Белаграпрамбанка.
Белаграпрамбанк на правах Генеральнага фундатара і даўняга партнёра НАК Беларусі прыняў удзел у рэспубліканскім культурна-спартыўным фестывалі «Вытокi. Крок ды Алiмпу».
У інфакіёсках і банкаматах Белаграпрамбанка з'явіўся новы функцыянал - бескантактны прыём картак.
У Белаграпрамбанку прэзентавалі кнігу “Беларуская эстрада. Настальгічны дывертысмент».
Белаграпрамбанк выступіў партнёрам і ўдзельнікам выставы "TIBO - 2022".
Адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Белаграпрамбанкам і Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам. Дакумент замацаваў палажэнні аб узаемадзеянні бакоў у галіне развіцця і падтрымкі стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва, суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры.
У Год гістарычнай памяці Белаграпрамбанк пры падтрымцы арганізацыі па вытворчым прынцыпе ААТ "Белаграпрамбанк" РГА "Белая Русь" для кліентаў і работнікаў банка, для жыхароў і гасцей сталіцы арганізаваў на сваёй тэрыторыі работу перасовачнай экспазіцыі ў рамках праекта "Дарога памяці" Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Белаграпрамбанк пачаў падтрымку сэрвісу пераводаў па нумары мабільнага тэлефона ад Visa.
Белаграпрамбанк стаў пераможцам на Міжбанкаўскім турзлёце - 2022.
Белаграпрамбанк заключыў пагадненні па развіццю стартап-руху ў Гомельскай вобласці з Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам, Гомельскім тэхнапаркам, шэрагам ВНУ і арганізацый.
Саюз жанчын Белаграпрамбанка правёў круглы стол на тэму "Сіла дзяржавы - у адзінстве народа" з удзелам прадстаўніц Саюза жанчын Расіі.
10 верасня ў Мінску пры актыўным удзеле Белаграпрамбанка адбылося грандыёзнае свята, прымеркаванае да 955-годдзя сталіцы, - Міжнародны Алімпійскі дзень.
Адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні Белаграпрамбанка і Беларускага саюза жанчын.
14 кастрычніка 2022 года ў рамках двухбаковай сустрэчы прадстаўніц Санкт-Пецярбургскага рэгіянальнага аддзялення Усерасійскай грамадска-дзяржаўнай арганізацыі "Саюз жанчын Расіі" - "Жаночы альянс" і актыву Саюза жанчын Белаграпрамбанка было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні.
Адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Белаграпрамбанкам, Полацкім дзяржаўным універсітэтам ім. Ефрасінні Полацкай і Навукова-тэхналагічным паркам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Белаграпрамбанк запусціў дзіцячы мабільны дадатак FinTeam.
Белаграпрамбанк выступіў генеральным партнёрам Тыдня бізнесу - 2022.
Белаграпрамбанк падвёў вынікі Стартап-марафона, галоўная мэта якога - падтрымка малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Беларусі.
Белаграпрамбанк запусціў электронную гандлёвую пляцоўку "ШырэКруг" - сэрвіс па заключэнні здзелак і правядзенні закупак паміж кліентамі банка.
Белаграпрамбанк выступіў генеральным партнёрам XX Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу "Пазнай Беларусь".
Белаграпрамбанк прыняў удзел у Рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў.