З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь - вялікай гістарычнай датай нашага святочнага календара! Галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці прымеркавана да дня вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 3 ліпеня 1944 года. Дата вельмі сімвалічная, звязаная з прыходам міру на беларускую зямлю, пачаткам перыяду будавання і мірнага будаўніцтва.
У гэты дзень мы яшчэ раз дзякуем усім ветэранам вайны і працаўнікам тылу за іх подзвігі і заклікаем усіх суайчыннікаў плённа працаваць на карысць нашага грамадства і Рэспублікі Беларусь. Жадаем вам дабрабыту, здароўя, міру і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні! Няхай слаўныя традыцыі мінулага стануць важным арыенцірам у стварэнні квітнеючай будучыні!
Ваш Белаграпрамбанк