Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Новы функцыянал у Мабільным інтэрнэт-банкінгу

    30.08.2021

    Паважаныя кліенты!

    У Мабільным інтэрнет-банкінгу даступны новы функцыянал.

    1. Магчымасць выбару спрошчанага рэжыму.

    Дадзены функцыянал спрашчае доступ да патрэбных функцый за кошт павелічэння абразкоў і тэксту, а таксама памяншэнні колькасці ўкладак. У першую чаргу "Спрошчаны рэжым" будзе карысны для тых, у каго праблемы са зрокам, паколькі ён спрашчае працу з карыстацкім інтэрфейсам. Таксама дадзены рэжым будзе карысны карыстальнікам, якія маюць невялікі вопыт працы з мабільнымі праграмамі, і пенсіянерам.

    2. Рэгістрацыя з дапамогай Міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі (МСІ).

    Для рэгістрацыі праз МСІ неабходна:

    • усталяваць на смартфон дадатак "Belagroprombank" з App Store, Google Play або AppGallery і націснуць кнопку "Уваход па МСІ";
    • у форме, якая адкрылася, увесці ідэнтыфікацыйны (асабісты) нумар пашпарта і нумар мабільнага тэлефона, затым увесці аднаразовы пароль, накіраваны па SMS;
    • прадаставіць дазвол і згоду на прадастаўленне даных, якія захоўваюцца ў МСІ, ААТ "Белаграпрамбанк";
    • запоўніць усе неабходныя палі і пагадзіцца з Правіламі карыстання паслугай «Мабільны інтэрнэт-банкінг», прыдумаць лагін, пароль і мабільны ключ.

    Пасля паспяховай працэдуры рэгістрацыі вам прадастаўляецца доступ да Мабільнага інтэрнэт-банкінгу, а таксама да сістэмы "Інтэрнэт-банкінг" з тым жа лагінам і паролем.

    Увага! Для выкарыстання новага функцыяналу неабходна абнавіць мабільнае прыкладанне да апошняй версіі (Android - 3.27, IOS - 2.24). Магчымасць рэгістравацца з дапамогай МСІ будзе прадастаўлена 01.09.2021

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць