Белаграпрамбанк выступае партнёрам форуму TIBO-2022
У бягучым годзе Белаграпрамбанк выступае партнёрам і ўдзельнікам выстаўкі TIBO - унікальнай пляцоўкі для абмену перадавым вопытам у сферы карысных і неабходных грамадству тэхналагічных навінак, для абмеркавання пытанняў укаранення інавацыйных трэндаў у розныя сферы жыцця.
Удзел банка ў якасці партнёра ў форуме не выпадковы - адзін з найбуйнейшых дзяржаўных банкаў краіны падтрымлівае мерапрыемствы, якія садзейнічаюць развіццю і ўкараненню сучасных тэхналогій у жыццё, у тым ліку банкаўскіх і фінансавых, і сам імкнецца да выкарыстання прарыўных тэхнічных распрацовак для паляпшэння кліенцкага сэрвісу.
У ходзе форуму TIBO не толькі прэзентуюцца інавацыі, але і актыўна абмяркоўваюцца шляхі і магчымасці павышэння эфектыўнасці такіх сфер, як эканоміка, фінансы, сацыяльная сфера, медыцына, мабільная сувязь, экалогія, інфармацыйная бяспека. Гасцям выставы прадстаўлены тэхнічныя распрацоўкі для прымянення ў сельскай гаспадарцы, медыцыне, адукацыі і многае іншае.
Белаграпрамбанк выступае партнёрам і актыўным удзельнікам TIBO-2022.
7 чэрвеня падчас пасяджэння «E-education, open science, innovation infrastructure: лічбавізацыя адукацыі, навукі і інавацыйнай інфраструктуры» з дакладам «Вопыт ААТ «Белаграпрамбанк» у частцы развіцця і стымулявання інавацыйнай актыўнасці навучэнцаў і студэнтаў» выступіў намеснік дырэктара Цэнтра па рабоце з персаналам ААТ «Белаграпрамбанк» Максім Басалыга.
9 чэрвеня ў рамках тэматычнай сесіі «E-agriculture: інавацыйныя тэхналогіі ў аграпрамысловым комплексе» з дакладам «Напрамак падтрымкі і развіцця інавацыйнага прадпрымальніцтва Беларусі ў сферы сельскай гаспадаркі» выступіць начальнік Упраўлення развіцця экасістэмы ААТ «Белаграпрамбанк» Дзмітрый Прымак.
Таксама з 6 па 10 чэрвеня на форуме працуе стэнд Белаграпрамбанка, на якім прэзентуюцца інавацыйныя рашэнні па выніках адукацыйных праектаў «АГРА».
8 чэрвеня ў рамках TIBO-2022 у фармаце публічнай абароны прэзентацыйных работ прайшоў фінал рэспубліканскага кейс-чэмпіяната «АГРА 4.0» - конкурсу кейс-рашэнняў беларускай моладзі, арганізаваны Белаграпрамбанкам сумесна з ЗАТ «Тэхніка і камунікацыі». Нагадаем, конкурс маладзёжных праектаў стартаваў у студзені 2022 года. Усяго было заяўлена больш за 130 работ. На шляху да фіналу вызначылася 12 каманд, з якіх зусім хутка - 10 чэрвеня - на пляцоўцы форуму будуць вызначаны і прадстаўлены пераможцы, якія атрымаюць буйныя грашовыя прызы ад банка і партнёраў праекта.