Сабралі юбілейны ўраджай прызоў разам з Белаграпрамбанкам!
Збор ураджаю неверагодных прызоў ад Белаграпрамбанка завяршыўся: усе тры новыя кватэры ў Мінску знайшлі сваіх уладальнікаў!
3 верасня, у Дзень нараджэння банка, адбыўся трэці, фінальны, розыгрыш рэкламнай гульні "Юбілейны ўраджай прызоў". У ім прынялі ўдзел больш за 42 000 чалавек з усёй Беларусі, якім было прысвоена 307 087 нумароў удзельнікаў. Мы віншуем усіх пераможцаў, якія выйгралі 3 аднапакаёвыя кватэры ў Мінску, а таксама 30 заахвочвальных прызоў па 3000 беларускіх рублёў.
![](/upload/resize_cache/sprint.editor/9f9/17wkrffkx6cgg6uot6eqgffnl3ihms93/1640_900_1/20_D1_81_20_D1_80_D0_BE_D0_B7_D1_8B_D0_B3_D1_80_D1_8B_D1_88_D0_B0_1.jpg)
Ну і, вядома, з радасцю прадстаўляем вам галоўную гераіню фінальнага розыгрышу і ўладальніцу новай аднапакаёвай кватэры ў Мінску - ёю стала зоаінжынер з Віцебска Раманава Ганна Віктараўна. Укладчыца банка падзялілася сваімі эмоцыямі:
- Мне 44 гады, я замужам, у мяне ёсць дарослая дачка, мы з Віцебску, я зоаінжынер. Мы зайшлі з мужам у банк, убачылі прывабны працэнт, склалі грошы, зрабілі ўклад на маё імя, таму гэта наш агульны сямейны прыз.
Мы з мужам уключылі прамы эфір у патрэбны дзень, і ў момант розыгрышу нешта адбылося з інтэрнэтам, якраз у тую самую секунду, калі аб'яўлялі пераможцу кватэры. Усё вярнулася, калі Георгій Калдун ужо нёс торцік з лічбай 30, таму мы, засмучаныя, ляглі спаць. А на наступны дзень патэлефанавала мая свякроў і спытала мужа, ці не яго гэта Ганна выйграла. Гэтую раніцу я не забудуся ніколі, столькі эмоцый.
Я хачу сказаць вялікі дзякуй мужу за тое, што натхніў мяне паўдзельнічаць у гульні і даў магчымасць выпрабаваць гэтыя неверагодныя эмоцыі ад выйгрышу, і, вядома, банку за тое, што мара стала рэальнасцю!
![Пераможца рэкламнай гульні «Юбілейны ўраджай прызоў» Ганна Віктараўна Раманава з мужам](/upload/resize_cache/sprint.editor/d54/gcbf0yy82c2vap2sqd96hr5cb8x9zg65/1640_900_1/20_D0_AE_D0_B1_D0_B8_D0_BB_D0_B5_D0_B9_D0_BD_D1_8B_D0_B9_20_D1_83_D1_80_D0_BE_D0_B6_D0_B0_D0_B9_20_D0_BF_D1_80_D0_B8_D0_B7_D0_BE_D0_B2_1.jpg)
Аперацыйны дырэктар дывізіёна рознічнага бізнесу Белаграпрамбанка Ганна Свістунова павіншавала пераможцу фінальнага розыгрышу гульні "Юбілейны ўраджай прызоў" і падвяла вынікі ўсіх рэкламных гульняў, якімі банк радаваў сваіх укладчыкаў на працягу года напярэдадні 30-годдзя.
- За год да свайго 30-годдзя Белаграпрамбанк сапраўды правёў некалькі маштабных рэкламных гульняў - "Зарабі на заначцы", "Тачка за заначку", "Кватэра за заначку", "Аўтаралі прызоў", "Юбілейны ўраджай прызоў", у якіх укладчыкі банка выйгралі вялікую колькасць прызоў. Усяго было разыграна 7 кватэр у новых прэстыжных раёнах Мінска, 17 аўтамабіляў, 13 грашовых сум па 100 тысяч беларускіх рублёў, а таксама каля 100 чалавек атрымалі заахвочвальныя грашовыя прызы. Ну і вядома, ні адзін укладчык не застаўся без працэнтаў па ўкладах. Безумоўна, нас перапаўняюць самыя радасныя эмоцыі, таму што дзякуючы актыўнасцям банка многія людзі палепшылі свой дабрабыт, дастатак у сваіх сем'ях!
![Аперацыйны дырэктар дывізіёна рознічнага бізнесу Белаграпрамбанка Ганна Свістунова ўручыла ключы пераможцу рэкламнай гульні](/upload/resize_cache/sprint.editor/d1a/jkh5iq35pfgc1y220r53qj1tbon2gx02/1640_900_1/20_D0_BA_D0_BB_D1_8E_D1_87_D0_B5_D0_B9_20_D0_BF_D0_BE_D0_B1_D0_B5_D0_B4_D0_B8_D1_82_D0_B5_D0_BB_D1_8E_1.jpg)
Сёння таксама можна выйграць буйныя прызы, калі вы будзеце ўдзельнічаць у акцыях банка. Вы можаце выпрабаваць поспех, напрыклад, у рэкламнай гульні «Падары мару» – там будуць разыграны сертыфікаты на куплю тавараў у гандлёвай сетцы «Электрасіла» агульнай сумай 35 000 беларускіх рублёў. Таксама працягваецца рэкламная гульня «30. Спякотны сезон прызоў!», дзе для ўдзелу ў розыгрышы галоўнага прыза - 30 000 беларускіх рублёў неабходна здзейсніць пакупкі тавараў і паслуг карткамі Visa Белаграпрамбанка на суму не меншую за 1000 беларускіх рублёў.
Мы яшчэ раз віншуем усіх нашых пераможцаў. Калі поспех вам не ўсміхнуўся на гэты раз, не хвалюйцеся - наперадзе яшчэ шмат цікавага!
Рэкламная гульня «Юбілейны ўраджай прызоў».
Перыяд правядзення - з 1 чэрвеня па 29 кастрычніка 2021 года.
Пасведчанне аб рэгістрацыі рэкламнай гульні № 4003 ад 28.05.2021 выдадзена МАРТ РБ.
Арганізатар - ТАА «ТДІ ПРАМАІВЕНТ», УНП 190771520.