Аб часовым адключэнні ад Міжбанкаўскай супольнасці фінансавых тэлекамунікацый - SWIFT
Паважаныя кліенты!
Паведамляем, што рашэннем Еўрапейскага саюза ад 09.03.2022 ААТ "Белаграпрамбанк" з 20.03.2022 будзе часова адключана ад Міжбанкаўскай супольнасці фінансавых тэлекамунікацый - SWIFT.
Разам з тым, банк загадзя правёў усю неабходную работу па забеспячэнні бесперабойнай дзейнасці банка ў частцы правядзення разлікаў, выканання транзакцый па плацежных картках і іншых сэрвісаў для прыватных і карпаратыўных кліентаў.