Стартавала рэкламная гульня Белаграпрамбанка «+30. Гарачы сезон прызоў!»
Спякотнае юбілейнае лета з рэкламнымі гульнямі і акцыямі Белаграпрамбанка працягваецца! У гонар свайго 30-годдзя мы запускаем новую рэкламную гульню, у якой могуць узяць удзел усе трымальнікі картак Visa Белаграпрамбанка.
Галоўны прыз - 30 000 беларускіх рублёў! А яшчэ - электрасамакаты, мабільныя кандыцыянеры, гамакі, сумкі і многае іншае!
Для ўдзелу ў рэкламнай гульні дастаткова ажыццявіць адну або некалькі безнаяўных аперацый па аплаце тавараў (работ, паслуг) на тэрыторыі Беларусі ў перыяд з 07.08.2021 па 31.10.2021 на агульную суму не менш як 300 бел.руб.
Чым большая агульная сума безнаяўных аперацый па картцы, тым больш шанцаў выйграць прыз! У розыгрышы ўдзельнічаюць кожныя 300 бел. руб.!