Падтрымка крэдытаатрымальнікаў - прыватных кліентаў, якія заключылі з ААТ "Белаграпрамбанк" крэдытныя дагаворы ў беларускіх рублях на мэты фінансавання нерухомасці
Паважаныя крэдытаатрымальнікі ААТ "Белаграпрамбанк"!
З мэтай падтрымкі крэдытаатрымальнікаў, якія заключылі крэдытныя дагаворы ў беларускіх рублях на мэты фінансавання нерухомасці (набыцця, будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў, кватэр, набыцця жыллёвых аблігацый, рэфінансавання крэдытаў на нерухомасць) ААТ "Белаграпрамбанк" захавае да канца 2022 года працэнтную стаўку па дагаворах у памеры, які дзейнічаў 28 лютага 2022 года.
З прапановай ААТ "Белаграпрамбанк" (публічнай афертай) і дадатковым пагадненнем да крэдытных дагавораў можна азнаёміцца тут.
Звяртаем увагу, што дадатковыя пагадненні да крэдытных дагавораў заключаюцца без наведвання падраздзяленняў банка. Пры неабходнасці можна звярнуцца ў падраздзяленне банка з заявай аб заключэнні дадатковага пагаднення да крэдытнай дамовы шляхам складання дакумента на папяровым носьбіце.
У тым выпадку, калі ўмовы публічнай аферты Банка крэдытаатрымальнікам не прымаюцца, неабходна звярнуцца ў падраздзяленне Банка з пісьмовай заявай аб непрыняцці ўмоў публічнай аферты Банка.