Банкаўская картка Visa Gold з дызайнам Алімпійскіх гульняў
![](/upload/resize_cache/sprint.editor/a48/krrc3iydahizmp189dwg6vl6a2wzpvyw/700_560_1/visa_gold_s_olimpijskim_dizajnom_1_1.jpg)
Паважаныя кліенты!
Напярэдадні летніх Алімпійскіх гульняў, якія будуць праводзіцца ў перыяд з 23.07.2021 па 08.08.2021 у Токіа, ААТ "Белаграпрамбанк" інфармуе вас аб магчымасці афармлення банкаўскай карткі Visa Gold з алімпійскім дызайнам.
Картка з алімпійскім дызайнам - гэта выдатная магчымасць адчуць сябе часткай алімпійскага руху, прасякнуцца духам спартыўнага свята, а таксама зрабіць Ваш плацежны сродак унікальным і стыльным.
Аформіць заяўку на выпуск карткі магчыма:
- у любым падраздзяленні ААТ "Белаграпрамбанк";
- у Інтэрнэт-банкінгу;
- у мабільным дадатку банка.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Кантакт-цэнтры банка па кароткім нумары 136 і ў падраздзяленнях банка.