Сабралі першы ўраджай прызоў ад Белаграпрамбанка!
7 ліпеня ў прамым эфіры на тэлеканале "РТР-Беларусь" адбыўся розыгрыш рэкламнай гульні "Юбілейны ўраджай прызоў". З задавальненнем дзелімся з вамі імёнамі пераможцаў, якія выйгралі сакавітыя прызы ад Белаграпрамбанка.
Вядома, у першую чаргу мы даведаліся імя пераможцы галоўнага розыгрышу рэкламнай гульні Белаграпрамбанка «Юбілейны ўраджай прызоў» і яе ўражанні ад неверагоднага выйгрышу - аднапакаёвай кватэры ў Мінску! А пераможцай першага розыгрышу стала Махрова Наталля Міхайлаўна, якая да гэтага часу не можа паверыць свайму шчасцю:
- Я пенсіянерка, жыву ў горадзе Чашнікі Віцебскай вобласці, мне 63 гады. Я ніколі нічога не выйгравала ў жыцці, а тут прачытала ў газеце пра ўклад і нешта ўнутранае мяне прымусіла пайсці ў банк. Мусіць, адчула нешта.
Я ніяк не магу паверыць у свой выйгрыш да гэтага часу! Патэлефанавала сыну, ён якраз ляцеў у камандзіроўку, і дачцэ, яна на адпачынку. І мне ніхто спачатку не паверыў. Перагледзелі выпуск і сапраўды - я выйграла, хоць у маім нумары ўдзельніка адны тройкі і нулі, ніколі не падумала б, што ён стане шчаслівым.
Вялікі дзякуй усім і Белаграпрамбанку за гэты неверагодны падарунак, я да гэтага часу не веру сваёй удачы!
Таксама з радасцю паведамляем, што 10 прызоў па 3000 беларускіх рублёў таксама знайшлі сваіх уладальнікаў. А імі сталі:
- Тельпук Наталья Григорьевна
- Вольф Татьяна Николаевна
- Игнатович Геннадий Антонович
- Дорошенко Василий Павлович
- Кулевская Татьяна Викторовна
- Черняк Инесса Александровна
- Белоножкин Александр Владимирович
- Подгорная Валентина Георгиевна
- Шаметько Михаил Юрьевич
- Ковшарова Екатерина Валерьевна
Ну а тым, хто не знайшоў сваё імя ў спісе пераможцаў, хвалявацца не варта - магчыма, у наступным розыгрышы пашанцуе менавіта вам!
Для тых, хто яшчэ не паспеў аформіць уклад, коратка нагадваем умовы ўдзелу:
З 1 чэрвеня па 30 жніўня 2021 года размяшчайце безадзыўны ўклад на суму не менш за 2000 беларускіх рублёў тэрмінам захоўвання ад 365 дзён або на суму не меншую за 1000 долараў ЗША, 1000 еўра, 75 000 расійскіх рублёў тэрмінам захоўвання ад 185 дзён.
Размяшчаючы ўклад, вы ўжо застаяцеся ў выйгрышы, бо атрымліваеце працэнты па ўкладу і яшчэ ўдзельнічаеце ў гульні з магчымасцю выйграць сакавітыя прызы.
Наступныя розыгрышы адбудуцца 11 жніўня і 3 верасня 2021 года ў прамым эфіры на тэлеканале "РТР-Беларусь" у 21:00.
Збірайце свой ураджай прызоў разам з Белаграпрамбанкам!
Рэкламная гульня «Юбілейны ўраджай прызоў».
Перыяд правядзення - з 1 чэрвеня па 29 кастрычніка 2021 года.
Пасведчанне аб рэгістрацыі рэкламнай гульні № 4003 ад 28.05.2021 выдадзена МАРТ РБ.
Арганізатар - ТАА «ТДІ ПРАМАІВЕНТ», УНП 190771520.