Ураган прызоў ад Белаграпрамбанка парадаваў новых пераможцаў!
Самы яркі пераднавагодні тыдзень ужо ззаду, аднак ён прайшоў на высокай пазітыўнай ноце і для пераможцаў рэкламных гульняў ад Белаграпрамбанка. Дык хто ж прыйшоў у Новы год, схапіўшы ўдачу за хвост? Самыя яркія эмоцыі фінальных пераможцаў – для вас.
Напярэдадні Новага года адбыўся чарговы розыгрыш рэкламнай гульні «Кватэра за заначку!». Па яе выніках уладальніцай 1-пакаёвай кватэры ў Мінску стала Мяснікова Эмілія Віктараўна, пенсіянерка, якая даведалася пра сваю перамогу ў прамым эфіры праграмы «Вечаровы ўраган прызоў».
– Пра тое, што я выйграла кватэру, я даведалася ў прамым эфіры. Мне 66 гадоў, я пенсіянерка, кліенткай банка з'яўляюся ўжо каля 20 гадоў, і зараз вырашыла зрабіць некалькі ўкладаў у пачатку снежня. Дзяўчына-спецыялістка падказала, што ёсць гульня, у якой можна паўдзельнічаць. І мы зрабілі тры ўклады. Адзін апынуўся шчаслівым. Я ўвогуле ўпершыню так па-буйному выйграю. Да гэтага было па дробязі. Калі я даведалася пра перамогу, быў шок. Я не стаяла ўвесь час каля тэлевізара, а падскочыла роўна да таго моманту, калі дзяўчына сказала пераможны нумар. Я прамовіла ўслых – Мяснікова Эмілія Віктараўна, і яна следам прамовіла тое ж самае! – падзялілася ўкладчыца (выйгрыш – 1-пакаёвая кватэра).
Таксама з'явіўся пераможца гульні «Тачка за заначку!», у якой можна было выйграць адзін са стылёвых красовераў Geely Emgrand X7.
Ім стаў Камянецкі Іван Дзянісавіч, які так да канца і паверыў у сваю перамогу! Але гэта праўда – пенсіянер стаў уладальнікам новага красовера.
– Я не мог паверыць, пакуль не ўбачыў машыну на свае вочы, вось такія няверуючы Фама,, – распавёў гісторыю сваёй удачы Іван Камянецкі (выйгрыш – аўтамабіль Geely Emgrand X7). – Уклад я рабіў не для выйгрыша, а выключна для сябе. Калі лёс на старасці гадоў вырашыў мяне ўзнагародзіць у гэтым годзе, які прынёс мне толькі непрыемнасці, я толькі рады! Мне 75 гадоў, пра машыну я не марыў, мне важней здароўе маё і блізкіх, але, калі прыйшло – так таму і быць. Удача мяне ніколі не суправаджала, але цяпер усё змянілася, дзякуй, дзякуй і яшчэ раз дзякуй Белаграпрамбанку!
А пераможцай пераднавагодняга розыгрыша «Зарабі на заначцы!», якая выйграла 100 000 беларускіх рублёў, стала Ларыса Пяшко. Нягледзячы на досыць скептычны погляд на жыццё, Ларыса вырашыла праверыць сваю ўдачу і не пралічылася.
– Мне 56 гадоў і я маю вялікі стаж працы ў фінансавай сферы, – распавяла Ларыса Пяшко (выйгрыш – 100 000 беларускіх рублёў). – Я не адразу паверыла ў свой выйгрыш, таму што я вялікая рэалістка і крыху нават песімістка. Але па жыцці мне больш шанцуе, чым не, хаця і большых выйгрышаў ніколі не было. Калегі радаваліся за мяне, калі даведаліся! Гэта такі падарунак на Новы год, дзякуй! Патрацім на мары, магчыма, паедзем у падарожжа, засталося дачакацца адкрыцця межаў. Я б ніколі не паверыла ў тое, што выйграю, але мары збываюцца, нават самыя неверагодныя!
У кожнага ўдзельніка рэкламнай гульні Белаграпрамбанка «Зарабі на заначцы!» быў шанец выйграць не толькі галоўныя прызы, але і адзін з 10 дадатковых прызоў па 1 000 беларускіх рублёў.
Вось імёны тых, хто атрымаў у выніку розыгрышу, які адбыўся 30 снежня 2020 года, заахвочвальныя прызы па 1 000 беларускіх рублёў:
- Татарынава Таццяна Віктараўна
- Шульская Ірына Генрыхаўна
- Севярынец Уладзімір Міхайлавіч
- Сілка Вольга Віктараўна
- Галай Наталля Сяргееўна
- Хмяльніцкі Мікалай Мікалаевіч
- Цімафеевіч Андрэй Анатольевіч
- Ісакава Галіна Сямёнаўна
- Грачанік Віктар Мікітавіч
- Галкін Аляксей Ігаравіч
Дырэктарка дывізіёна рознічнага бізнеса ААТ «Белаграпрамбанк» Ганна Свістунова ў інтэрв'ю тэлеканалу АНТ падсумавала вынікі трох рэкламных гульняў банка:
– Каля 150 кліентаў банка сталі пераможцамі і атрымалі разнастайныя прызы. Я нагадаю, гэта былі і буйныя грашовыя прызы, гэта былі 8 машын Geely і, вядома ж, 4 аднапакаёвыя кватэры ў горадзе Мінску. Таму мяне перапаўняюць станоўчыя эмоцыі, паколькі заўжды неацэнна бачыць вочы нашых кліентаў, іх задаволеныя твары, радавацца разам з імі.
Таксама яна нагадала, што 2021-шы год – знакавы год для Белаграпрамбанка, паколькі фінансавай установе спаўняецца 30 год. Ганна Свістунова паведаміла пра новыя актыўнасці, сюрпрызы, гульні, якія будуць прымеркаваныя да юбілейнай даты банка.
– Юбілейны лозунг Белаграпрамбанка – «З намі спраўджваюцца мары». Таму гуляйце з Белаграпрамбанкам, будзьце з намі! – падкрэсліла Ганна Свістунова.
А цяпер радыя паведаміць, што 12 студзеня 2021 года адбыўся фінальны розыгрыш усіх рэкламных гульняў Белаграпрамбанка для тых, хто паспеў да 31 снежня 2020 года аформіць уклады.
І вось імёны новых пераможцаў, якім удача ўсміхнулася ўжо ў новым – 2021-м – годзе!
Кватэра дасталася Казачонку Аляксею Мікалаевічу, аўтамабіль – Крывіцкай Галіне Казіміраўне, а чарговыя 100 000 беларускіх рублёў – Ляховіч Раісе Аляксандраўне.
Заахвочвальныя прызы па 1000 беларускіх рублёў кожны таксама знайшлі сваіх уладальнікаў:
- Свіршчэўскі Леанід Карлавіч
- Даўгавечная Людміла Генадзеўна
- Нядзелька Сяргей Часлававіч
- Умецкі Сяргей Віктаравіч
- Сыч Алена Леанідаўна
- Ахрамовіч Тамара Паўлаўна
- Самойленка Надзея Іванаўна
- Астрэйка Крысціна Валер'еўна
- Бруснева Святлана Васільеўна
- Анісковіч Валянціна Васільеўна
Віншуем усіх пераможцаў рэкламных гульняў Белаграпрамбанка і зычым новых поспехаў і перамог! А таксама спяшаемся нагадаць усім-усім, што ў новым годзе ўкладчыкаў Белаграпрамбанка чакаюць новыя гульні і акцыі, розыгрышы буйных прызоў і прыемныя сюрпрызы. Бо фінансавай установе ў гэтым годзе спаўняецца 30 год! І банк гатовы ў год свайго юбілея дарыць падарункі сваім кліентам і партнёрам. Сачыце за нашымі навінамі і будзьце з намі!
Рэкламная гульня «Зарабі на заначцы!»
Перыяд правядзення: з 1 кастрычніка 2020 да 12 сакавіка 2021
Пасведчанне аб дзярж.рэгістрацыі №3860 выдадзена МАРГ РБ 25.09.2020
Арганізатар – ТАА «ТДІ ПРОМАІВЭНТ» УНП 190771520
Рэкламная гульня «Тачка за заначку!»
Перыяд правядзення: з 1 лістапада 2020 да 12 сакавіка 2021
Пасведчанне аб дзярж.рэгістрацыі №3873 выдадзена МАРГ РБ 21.10.2020
Арганізатар – ТАА «ТДІ ПРОМАІВЭНТ» УНП 190771520
Рэкламная гульня «Кватэра за заначку!»
Перыяд правядзення: з 1 снежня 2020 да 12 сакавіка 2021
Пасведчанне аб дзярж.рэгістрацыі №3900 выдадзена МАРГ РБ 27.11.2020