Ураган прызоў ад Белаграпрамбанка парадаваў новых пераможцаў!
Самы яркі пераднавагодні тыдзень ужо ззаду, аднак ён прайшоў на высокай пазітыўнай ноце і для пераможцаў рэкламных гульняў ад Белаграпрамбанка. Дык хто ж прыйшоў у Новы год, схапіўшы ўдачу за хвост? Самыя яркія эмоцыі фінальных пераможцаў – для вас.
Напярэдадні Новага года адбыўся чарговы розыгрыш рэкламнай гульні «Кватэра за заначку!». Па яе выніках уладальніцай 1-пакаёвай кватэры ў Мінску стала пенсіянерка са сталіцы, якая даведалася пра сваю перамогу ў прамым эфіры праграмы «Вечаровы ўраган прызоў».
– Пра тое, што я выйграла кватэру, я даведалася ў прамым эфіры. Мне 66 гадоў, я пенсіянерка, кліенткай банка з'яўляюся ўжо каля 20 гадоў, і зараз вырашыла зрабіць некалькі ўкладаў у пачатку снежня. Дзяўчына-спецыялістка падказала, што ёсць гульня, у якой можна паўдзельнічаць. І мы зрабілі тры ўклады. Адзін апынуўся шчаслівым. Я ўвогуле ўпершыню так па-буйному выйграю. Да гэтага было па дробязі. Калі я даведалася пра перамогу, быў шок. Я не стаяла ўвесь час каля тэлевізара, а падскочыла роўна да таго моманту, калі дзяўчына сказала пераможны нумар. – падзялілася ўкладчыца (выйгрыш – 1-пакаёвая кватэра).
Таксама з'явіўся пераможца гульні «Тачка за заначку!», у якой можна было выйграць адзін са стылёвых красовераў Geely Emgrand X7.
Ім стаў жыхар сталіцы, які так да канца і паверыў у сваю перамогу! Але гэта праўда – пенсіянер стаў уладальнікам новага красовера.
– Я не мог паверыць, пакуль не ўбачыў машыну на свае вочы, вось такія няверуючы Фама, – распавёў гісторыю сваёй удачы герой дня (выйгрыш – аўтамабіль Geely Emgrand X7). – Уклад я рабіў не для выйгрыша, а выключна для сябе. Калі лёс на старасці гадоў вырашыў мяне ўзнагародзіць у гэтым годзе, які прынёс мне толькі непрыемнасці, я толькі рады! Мне 75 гадоў, пра машыну я не марыў, мне важней здароўе маё і блізкіх, але, калі прыйшло – так таму і быць. Удача мяне ніколі не суправаджала, але цяпер усё змянілася, дзякуй, дзякуй і яшчэ раз дзякуй Белаграпрамбанку!
У кожнага ўдзельніка рэкламнай гульні Белаграпрамбанка «Зарабі на заначцы!» быў шанец выйграць не толькі галоўныя прызы, але і адзін з 10 дадатковых прызоў па 1 000 беларускіх рублёў.
Дырэктарка дывізіёна рознічнага бізнеса ААТ «Белаграпрамбанк» Ганна Свістунова ў інтэрв'ю тэлеканалу АНТ падсумавала вынікі трох рэкламных гульняў банка:
– Каля 150 кліентаў банка сталі пераможцамі і атрымалі разнастайныя прызы. Я нагадаю, гэта былі і буйныя грашовыя прызы, гэта былі 8 машын Geely і, вядома ж, 4 аднапакаёвыя кватэры ў горадзе Мінску. Таму мяне перапаўняюць станоўчыя эмоцыі, паколькі заўжды неацэнна бачыць вочы нашых кліентаў, іх задаволеныя твары, радавацца разам з імі.
Таксама яна нагадала, што 2021-шы год – знакавы год для Белаграпрамбанка, паколькі фінансавай установе спаўняецца 30 год. Ганна Свістунова паведаміла пра новыя актыўнасці, сюрпрызы, гульні, якія будуць прымеркаваныя да юбілейнай даты банка.
– Юбілейны лозунг Белаграпрамбанка – «З намі спраўджваюцца мары». Таму гуляйце з Белаграпрамбанкам, будзьце з намі! – падкрэсліла Ганна Свістунова.
А цяпер радыя паведаміць, што 12 студзеня 2021 года адбыўся фінальны розыгрыш усіх рэкламных гульняў Белаграпрамбанка для тых, хто паспеў да 31 снежня 2020 года аформіць уклады.
Віншуем усіх пераможцаў рэкламных гульняў Белаграпрамбанка і зычым новых поспехаў і перамог! А таксама спяшаемся нагадаць усім-усім, што ў новым годзе ўкладчыкаў Белаграпрамбанка чакаюць новыя гульні і акцыі, розыгрышы буйных прызоў і прыемныя сюрпрызы. Бо фінансавай установе ў гэтым годзе спаўняецца 30 год! І банк гатовы ў год свайго юбілея дарыць падарункі сваім кліентам і партнёрам. Сачыце за нашымі навінамі і будзьце з намі!
Рэкламная гульня «Зарабі на заначцы!»
Перыяд правядзення: з 1 кастрычніка 2020 да 12 сакавіка 2021
Пасведчанне аб дзярж.рэгістрацыі №3860 выдадзена МАРГ РБ 25.09.2020
Арганізатар – ТАА «ТДІ ПРОМАІВЭНТ» УНП 190771520
Рэкламная гульня «Тачка за заначку!»
Перыяд правядзення: з 1 лістапада 2020 да 12 сакавіка 2021
Пасведчанне аб дзярж.рэгістрацыі №3873 выдадзена МАРГ РБ 21.10.2020
Арганізатар – ТАА «ТДІ ПРОМАІВЭНТ» УНП 190771520
Рэкламная гульня «Кватэра за заначку!»
Перыяд правядзення: з 1 снежня 2020 да 12 сакавіка 2021
Пасведчанне аб дзярж.рэгістрацыі №3900 выдадзена МАРГ РБ 27.11.2020



