Аб аднаўленні прыёму пакетаў дакументаў па крэдытах «Лёгкія пакупкі»
Паважаныя кліенты, а таксама партнёры, якія заключылі з банкам дагаворы аб супрацоўніцтве, інфармуем Вас аб аднаўленні прыёму пакетаў дакументаў у рамках крэдытных прадуктаў "Лёгкія пакупкі" і "Анлайн Лёгкія пакупкі" для фінансавання набыцця тавараў, вырабленых у Рэспубліцы Беларусь, работ, паслуг.
Цяпер для прыёму пакетаў дакументаў для разгляду пытання аб прадастаўленні крэдыту, аплатны дакумент (электронны заказ) у абавязковым парадку павінен змяшчаць інфармацыю аб тым, што тавар, які набываецца, зроблены ў Рэспубліцы Беларусь.
Падрабязную інфармацыю аб умовах крэдытных прадуктаў «Лёгкія пакупкі» і «Анлайн Лёгкія пакупкі» можна атрымаць на сайце банка ў раздзеле «Фізічным асобам», у Кантакт-цэнтры банка па кароткім нумары 136 і ў офісах банка.