Аб лімітах на здзяйсненне аперацый па картках банка
Паважаныя кліенты!
Інфармуем аб часовых зменах у ААТ "Белаграпрамбанк" на ажыццяўленне асобных аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак па стане на 14 сакавіка 2022 года.
Устаноўлены часовы ліміт на ажыццяўленне аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь:
- па картках у беларускіх рублях ліміт на ажыццяўленне расходных аперацый у замежнай валюце ўстаноўлены ў памеры не больш за 100 долараў ЗША ў эквіваленце ў месяц з адной карты (зняцце наяўнай валюты, пераводы праз сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, інфакіёскі, банкаматы, аплата ў анлайн-крамах і г.д.);
- па картках у замежнай валюце ўстаноўлены ліміт на зняцце наяўных грашовых сродкаў у замежнай валюце ў памеры не больш за 100 долараў ЗША ў эквіваленце ў месяц з адной карты. Безнаяўныя аперацыі здзяйсняюцца без абмежаванняў.
Таксама ўстаноўлены часовы ліміт на ажыццяўленне аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак за мяжой:
- па картках у беларускіх рублях устаноўлены ліміт на зняцце наяўных грашовых сродкаў у замежнай валюце ў памеры не больш за 100 долараў ЗША ў эквіваленце ў месяц з адной карты. Безнаяўныя аперацыі здзяйсняюцца без абмежаванняў.